Жыве ў вяках беларускае слова
21.02.2025 15:54
У філіяле «Астроміцкая сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны квэст «Жыве ў вяках беларускае слова», які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі чыталі вершы пра родную мову, адказвалі на пытанні віктарыны. Бібліятэкар расказала аб паходжанні і асноўных этапах фарміравання сучаснай беларускай літаратурнай мовы, таксама аб тым, які ўклад у яго развіццё ўнеслі вядомыя дзеячы нацыянальнай культуры. Рабяты выканалі заданні квэста: «Адгадай беларускія загадкі», «Прадоўжы прыказку», «Перакладзі на беларускую мову», «Слоўнікавы дыктант». Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі відэаролік «Любі і ведай родную мову».











