Памяць на карце горада
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Памяць на карце горада

PDF Печать E-mail

З нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі напярэдадні Дня горада Кобрына аддзел абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай РЦБС прапануе прэзентацыйны відэафільм «Памяць на карце горада», асноўны лейтматыў якога - «Героям Вялікай Айчыннай вайны, імёны якіх носяць вуліцы Кобрына, прысвячаецца».

Кабрынчане свята шануюць памяць аб усіх тых, хто цаной уласнага жыцця, здароўя падарыў нам дабрабыт і шчасце і бясконца ўдзячныя ім за мужнасць і нязменную веру ў Перамогу. У назвах вуліц, завулкаў горада ўвасоблены вялікі подзвіг франтавікоў - абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У Кобрыне налічваецца 23 вуліцы, звязаныя з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Адны з іх названы ў гонар афіцэраў, салдат, іншыя нагадваюць аб партызанах і падпольшчыках.
Героі адыходзяць, але іх імёны працягваюць жыць у назвах вуліц і, такім чынам, у памяці людзей, якія на іх жывуць, у памяці кожнага новага пакалення нашчадкаў Перамогі.

Comments are now closed for this entry

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика