Моц Беларусі — у адзінстве народа
17.09.2025 16:15
Літаратурна-музычная гадзіна «Моц Беларусі — у адзінстве народа», прымеркаваная да Дня народнага адзінства, прайшла у чытальнай зале Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
На мерапрыемства запрошаны падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Кобрынскага ТЦСАН і пражываючыя ў сацыяльным пансіянаце «Нікольскі».
Вядучыя расказалі пра гістарычныя моманты ў гісторыі Беларусі, якія адлюстроўваюць адзінства народа.
Удзельнікі ўважліва праслухалі інфармацыю аб гісторыі дзяржаўнага свята, аб згуртаванасці нашага народа, традыцыях і звычаях беларусаў, аб вялікіх і вядомых асобах нашай краіны. Падчас мерапрыемства гучалі патрыятычныя песні і вершы, якія сцвярджаюць думку, што сіла любога народа, у тым ліку і беларускага, – у адзінстве, у еднасці думак і імкненняў.











