Самая першая
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Самая першая

PDF Печать E-mail

Да 115-годдзя з часу заснавання дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» падрыхтаваны інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Самая першая» (2-е выданне, дапрацаванае і дапоўненае) з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне».
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Самая першая» прысвечана юбілейнай даце старэйшай адукацыйнай установы Кобрына і дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй яе заснавання і сённяшнім днём школы, яе знакамітымі выпускнікамі. Гісторыя школы № 1 нераздзельна ад гісторыі горада. Самым значным з'яўляецца тое, што яна стала сведкам двух стагоддзяў, прайшоўшы праз многія выпрабаванні, галоўным з якіх з'яўляецца, несумненна, час. Будынак школы прыцягвае ўвагу сваёй прыгажосцю, велічнасцю і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне мае наступную структуру:
Ад складальніка   
I.     Гартаючы старонкі школьнага летапісу
II.   Сучасны дзень школы
III.  Захавальнік гісторыі ― школьны музей
IV.   Знакамітыя выпускнікі школы
Спіс крыніц
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне прадстаўляе больш за 100 бібліяграфічных крыніц. Прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў.
Паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, адукацыяй, культурай. Смотреть
1

 

Comments are now closed for this entry

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика