Вялікі сын беларускага народа
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Вялікі сын беларускага народа

PDF Печать E-mail

У чытальнай зале Установы прайшоў вечар-партрэт «Вялікі сын беларускага народа», прымеркаваны да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, паэта, празаіка, драматурга, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці. Гасцямі мерапрыемства сталі падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Кобрынскага ТЦСАН.
Удзельнікі з цікавасцю слухалі інфармацыю пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча. Гледачы падрыхтавалі і прадэкламавалі ўрыўкі з твораў пісьменніка. Увазе прысутных былі прадстаўлены відэаматэрыялы, якія адкрываюць розныя старонкі творчасці пісьменніка. Галоўнай мэтай мерапрыемства было набліжэнне Уладзіміра Караткевіча да чытачоў, выхаванне гонару, павагі, любові да Беларусi, да сваёй нацыi.

6 6 6 6 6 6

 

Comments are now closed for this entry

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика