КОНКУРС
ХТО ЛЕПШЫ ЧЫТАЧ?
Да першага верасня ў горадзе і раёне будуць вызначаны лепшыя чытачы ў шасці намінацыях. Удзел у конкурсе могуць узяць усе жадаючыя, галоўная ўмова - не менш за тры гады з моманту запісу ў бібліятэку. Ацэньваць канкурсантаў будуць па трох крытэрыях - колькасць прачытаных кніг, колькасць наведванняў бібліятэкі за год, а таксама ўдзел у мерапрыемствах бібліятэкі.
Гран-пры конкурсу - званне "Лепшы чытач 2012 года" - зможа атрымаць чалавек, які прачытаў найбольшую колькасць кніг, наведаў бібліятэку найбольш разоў за год, а таксама пастаянна браў удзел у мерапрыемствах.
Акрамя Гран-пры, пераможцы будуць вызначаны яшчэ па пяці намінацыях.
У намінацыі "Самы юны чытач" перамогу зможа атрымаць самы маленькі аматар чытання. Намінацыя "За вернасць чытанню" дастанецца чытачу з самым вялікім стажам наведвання бібліятэкі. Сям'я, у якой аматарамі бібліятэкі было не адно пакаленне, атрымае перамогу ў намінацыі "Чытаем усёй сям'ёй". Самы рознабаковы чытач, які бярэ кнігі па разнастай-ных галінах ведаў, зможа прэтэндаваць на званне "Самы цікаўны". Ну і самы шчодры наведвальнік, які падарыў бібліятэцы найбольшую колькасць кніг, будзе названы "Самым актыўным дарыльшчыкам".
На першым этапе, які працягнецца да 1 мая, бібліятэкары раёна і горада будуць падаваць звесткі аб канкурсантах журы. Яно правядзе папярэдні адбор 11 мая на раённым бібліяфестывалі "Мы служым кнізе, каб кніга служыла людзям".
Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў пройдуць 14 верасня на злёце самых актыўных чытачоў бібліятэкі.