Краязнаўчы інфармацыйны цэнтр
Мэты:
- садзейнічанне адраджэнню і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна;
- садзейнічанне грамадскаму краязнаўчаму руху ў раёне;
- духоўнае ўзбагачэнне карыстальнікаў праз далучэнне да спадчыны сваіх землякоў, патрыятычнае выхаванне жыхароў рэгіёна.
Задачы
- выяўленне крыніц друку аб Кобрыне, Кобрынскім раёне;
- метадычнае кіраўніцтва краязнаўчай дзейнасці бібліятэк раёна, кансультацыйная дапамога;
- арганізацыя і сістэматычнае папаўненне краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата;
- даведачнае і інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў па краязнаўству;
- распаўсюджванне інфармацыі аб краязнаўчых і мясцовых дакументах, краязнаўчых ведаў сярод насельніцтва;
- стварэнне бібліяграфічных краязнаўчых паказальнікаў;
- фарміраванне электронных паўнатэкставых дакументаў, баз даных па краязнаўству з мэтай аператыўнага забеспячэння інфармацыйных запатрабаванняў насельніцтва;
- супрацоўніцтва і партнёрскія сувязі з краязнаўцамі горада і раена;
- рэкламаванне краязнаўчых інфармацыйных магчымасцей бібліятэкі.
Асноўная задача цэнтра - збор, захоўванне, вывучэнне, распаўсюджванне краязнаўчых дакументаў і інфармацыі пра іх.
Рэсурсы:
Δ краязнаўчы дакументны фонд:
- краязнаўчы кніжны фонд;
- фонд даведачных і бібліяграфічных выданняў;
- фонд папак газетна-часопісных артыкулаў, папак-дас’е;
- фонд архіўных матэрыялаў;
- рукапісныя матэрыялы краязнаўцаў;
- фонд карт, плакатаў, схем горада і раёна;
- фонд альбомаў, адкрытак, фотаздымкаў;
- фонд краязнаўчых бібліяграфічных паказальнікаў ЦБ.
Δ электронныя рэсурсы:
- электронны краязнаўчы каталог;
- краязнаўчы блок на сайце ЦБС;
- электронны фонд паўнатэкставых дакументаў;
- электронная версія кнігі “Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна”;
- электронныя версіі краязнаўчай выдавецкай прадукцыі ЦБ;
- электронныя версіі друкаваных сцэнарыяў краязнаўчых мерапрыемстваў ЦБ;
- фонд відэапрэзентацый краязнаўчага характару;
- фонд відэафільмаў краязнаўчай тэматыцы;
- фонд радыёаглядаў “Бібліёграф у мікрафона”;
- электронны краязнаўчы фотаархіў;
- электронная версія раённай газеты “Кобрынскі веснік” у рэжыме PDF (з 2013 г.).
Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы (КІР)
1. «Асоба ў гісторыі Кобрыншчыны: А. М. Мартынаў»;
2. «Залатая зорка Кобрына: У. М. Кірмановіч, Герой Савецкага Саюза»;
3. «З любоўю да традыцый – з душою да людзей: Аграэкатурызм на Кобрыншчыне»;
4. «Хатыні вогненныя сёстры: трагедыя спаленых вёсак Кобрыншчыны»;
5. «Кобрынскі край у гады Вялікай Айчыннай вайны»;
6. «Кобрынскі парк імя А. В. Суворава – унікальны куток горада»;
7. «Галоўная праваслаўная святыня Кобрына. Сабор Аляксандра Неўскага»;
8. «Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла»;
9. «Цэнтр праваслаўнай духоўнасці: Спаскі манастыр у Кобрыне»;
10. «Салдаты Перамогі. Ветэраны Вялікай Айчыннай»
Краязнаўчыя праекты
1. Краязнаўчы турыстычна-бібліяграфічны праект «Помнікі. Памятныя мясціны Кобрыншчыны;
2. Біябібліяграфічны асветніцкі праект «Славутыя імёны маёй малой радзімы»
«Людзі навукі нашага краю»
«Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю»
«Вызначыліся працай»
Δ картачная краязнаўчая картатэка - вядзецца з 1970 года і змяшчае больш за 30000 картак (ёсць карткі з крыніцамі за 1948 г.).
Паслугі:
- выкананне вусных і пісьмовых даведак чытачоў;
- індывідуальныя і групавыя кансультацыі па методыцы пошуку краязнаўчай інфармацыі ў бібліятэцы;
- інфармаванне пра новыя краязнаўчыя выданні, біблія-графічныя дапаможнікі на сайце бібліятэкі;
- інфармаванне чытачоў пра краязнаўчую дзейнасць бібліятэкі, краязнаўчыя матэрыялы праз мясцовыя СМІ;
- арганізацыя выязных краязнаўчых выстаў, адкрытых праглядаў літаратуры па актуальных тэмах.
Партнёры:
- аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі;
- ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава;
- цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства Кобрынскага раёна;
- бібліятэкі іншых ведамстваў, школ;
- мясцовыя СМI;
- краязнаўцы горада і раёна;
- мясцовыя літаратары, паэты;
- кіраўнікі школьных краязнаўчых музеяў горада, раёна.
- Сярэдняя школа №9 г. Кобрына



