Гімн Кобрынскага раёна
Музыка Ю.Давідзюка, словы Ю.Давідзюка і Л.Кірылюка
Край наш радзімы - лугі і палі
Ціхі куток беларускай зямлі
Кобрыншчына - ты наш дом.
Светлы, утульны наш дом!
Кобрыншчына! Радзіма мая!
Беларуская наша зямля!
Слаўся, квітней на радасць людзей.
Дарагая Айчына, квітней!
Буслы ў небе, вёсак агня
Песня над родным прасторам ляці
Шчасця табе на вякі
Бацькаўскі край дарагі!
Кобрыншчына! Радзіма мая!
Беларуская наша зямля!
Слаўся, квітней на радасць людзей.
Дарагая Айчына, квітней!
Мірнае сонца над намі свяці
Пад чыстым небам ты вечна жыві
Сцягам і гербам тваім
Моцна мы ўсе даражым!
Кобрыншчына! Радзіма мая!
Беларуская наша зямля!
Слаўся, квітней на радасць людзей.
Дарагая Айчына, квітней!
text-align: center;