Мікалай Ярмашук
Кобрынскі вальс
Лісцем - золатам ліпы з клёнамі
Усцілаюць абрусам зямлю.
Ці ты ведаеш, горад Кобрын мой,
Што цябе я бясконца люблю?
Што ні вуліца - закаханы я,
Што ні дом - мая ў ім радня.
Парк Суворава, сквер Пуганава,
Таямнічая цішыня.
Выйду ўвечары, выйду і слухаю-
Голас твой я люблю без мяжы.
Раскажы мне быль, рэчка Мухавец,
Партызанскую быль раскажы.
І куды б мяне ні паклікаў лёс,
І ні вабілі б як гарады,
Але ў горад мой, дзе з маленства рос,
Я ўсё роўна вярнуся сюды.
Лісцем - золатам ліпы з клёнамі
Усцілаюць абрусам зямлю.
Ці ты ведаеш, горад Кобрын мой,
Што цябе я бясконца люблю?
; mso-ansi-language: BE;
HEADER
С уважением,Ваш Мамкувкиноводит ель.
hellskrim13gmail.com