Песняры беларускай душы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

 Песняры беларускай душы

Віртуальная выстаўка-юбілей да 130-годдзя з дня нараджэння песняроў Беларусі

 

У мэтах арганізацыі шырокага святкавання 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай і сусветнай літаратуры народных паэтаў БССР Янкі Купалы і Якуба Коласа Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкам падпісаны Указ “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа” ад 25 кастрычніка 2011 г. №487, які прадстаўлены на першым плане выставы-юбілею “Песняры беларускай душы”.

 

Творчая біяграфія волатаў беларускага слова Я. Купалы і Я. Коласа пачалася з рэвалюцыі 1905 г.

Я. Колас пазней прызнаваўся, што штуршком для выступлення як паэта беларускага далі яму вершы Я. Лучыны: “Першы беларускі твор, які я пачуў, быў верш Янкі Лучыны (Неслухоўскага) “Стары ляснік”. Ён зрабіў на мяне моцнае ўражанне не сваімі літаратурнымі вартасцямі, а тым, што ён быў напісаны па-беларуску”. І другое прызнанне: “Яшчэ да паступлення ў семінарыю пазнаёміўся я з беларускімі творамі Янкі Лучыны, якія пападаліся мне ў рукапісах. Я сам стаў прабаваць пісаць па-беларуску”.

Такім жа нялёгкім шляхам, паступова ўсведамляючы, хто ён і які гістарычны лёс яго народа, ішоў у беларускую літаратуру і Я. Купала. Цяжка меркаваць, як склаўся б яго лёс, калі б не знаёмства з беларускай кнігай. Яна была жывым сведчаннем таго, што на мужыцкай гаворцы, як называлі тады беларускую мову і ў панскім, і ў шляхецкім асяроддзі, можна пісаць сур’ёзныя рэчы. Аб гэтым надзвычай важным факце сваёй грамадзянскай і творчай біяграфіі Купала ўспамінаў неаднаразова.

“Пісаў спачатку па-польску… - зазначыў паэт. – Але вось трапляюцца мне ў 1904 годзе або ў пачатку 1905 г. рэвалюцыйныя пракламацыі на беларускай мове і кніжкі “Дудка беларуская” Багушэвіча і “Гапон” або нейкая іншая кніжка Марцінкевіча, выдадзеная за мяжой, і ўсё маё польскае пісанне прапала дарэмна. З гэтага часу я пачаў пісаць толькі па-беларуску…”

 

 

…Жыві ж, наш край! Няхай надзея

Гарыць у сэрцы і мацнее,

Што хоць не мы, дык нашы дзеці

Убачаць цэльным цябе ў свеце!...

Якуб Колас “Новая зямля”

Я ддплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду

Зваў з цемры да святла…

Янка Купала “За ўсё, што сёння маю…”

 Я. Купала і Я. Колас, як грамадзяне, як пісьменнікі рабілі адну вельмі цяжкую, ганаровую і надзвычай высакародную справу. Іх творчасць – тое люстра, у якім шматгранна, каларытна, ярка адбілася жыццё беларускага народа ў сучаснасці, мінулым і будучым.

Наша кніжная выстаўка, да130-годдзя з дня нараджэння класікаў  беларускай літаратуры Я. Коласу, Я. Купале пад назвай “Песняры беларускай  душы”, уключае ў сябе тры раздзелы..

У першым раздзеле выстаўкі “Табе, мой народ, нашы песні і думы” (з  творчай спадчыны песняроў)- мастацкія творы, напісаныя Я. Купалам  і Я. Коласам, напрыклад, такія знакамітыя як “Новая зямля”, “Сымон-музыка”,  “Дрыгва” Я. Коласа; “Жалейка” , “Тутэйшыя”, “Адвечная песня” Я. Купалы і  многія іншыя.

Другі раздзел нашай выстаўкі “Лёс пісьменніка – лёс  народа” (жыццёвы і творчы шлях песняроў) прысвечаны жыццю і  дзейнасці беларускіх класікаў. Тут размешчаны матэрыялы біяграфічнага  характару, сведчанне пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў.  Дастаткова прадстаўлена артыкулаў з часопісаў і кніг, дзе апублікованы і  невядомыя дакументы, у тым ліку аўтографыпісьменнікаў. На кніжнай выстаўцы, таксама, прысутнічаюць бібліяграфічныяматэрыялы  твораў, літаратуры пра жыццё і творчасць, тэксты аўтабіяграфій народных паэтаў і інш.

Трэці раздел кніжнай выстаўкі пад назвай “Крыніца натхнення” (увасабленне паэзіі Я.Купалы, Я.Коласа ў творчасці) змяшчае матэрыялы аб увекавечанні памяці народных паэтаў у вершах, малюнках, помніках, назвах вуліц і інш. У сувязі з святкаваннем у 2012 годзе даты – 40 гадоў з часу адкрыцця Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Вязынка”-супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі падабраны матэрыял па гэтай тэме. Ён уключае ў сябе не толькі артыкулы з кніг, але і рэпрадукцыі партрэтаў Я. Коласа, Я. Купалы, малюнкі на некаторыя творы аўтараў.

 

Выстаўка-юбілей “Песняры беларускай душы” да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа, размешчана ў чытальнай зале бібліятэкі. Мы запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу юбілейную выстаўку, дзе вы больш падрабязна пазнаёміцеся з творчасцю беларускіх класікаў.

 

Яндекс.Метрика