Сідарук, І. Чытаю ўсё жыццё: У Год кнігі: [аб самым сталым чытачу Кобрынскай цэнтральнай бібліятэкі] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. – 2012. – 8 вер.- С. 3.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Сідарук, І. Чытаю ўсё жыццё: У Год кнігі: [аб самым сталым чытачу Кобрынскай цэнтральнай бібліятэкі] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. – 2012. – 8 вер.- С. 3.

PDF Печать E-mail

Чытаю ўсё жыццё

 

3

Знаёмцеся: самы сталы чытач цэнтральнай раённай бібліятэкі - Пётр Бабіч, 1920 года нараджэння.

- Нарадзіўся я ў вёсцы Гайкоўка. Вырас у простай сям'і, вучыўся ў польскай школе. Яшчэ тады захапіўся чытаннем. Нават хаваўся ад бацькоў на гарышчы, калі яны не дазвалялі чытаць позна вечарам. Амаль усе кніжкі былі на польскай мове - іх прыносіла родная цётка ад суседскага пана.

У гады вайны быў прызваны на Першы Беларускі фронт, ваяваў у 660-й стралковай дывізіі. Удзельнічаў у штурме Берліна. У ваенную пару было не да кніжак. Хоць іншым разам так хацелася раскрыць-пагартаць які-небудзь томік паэзіі

ці класічнае выданне... Але ў той час мы самі пісалі крывею старонкі гісторыі нашай краіны.

У пасляваенны час жыў у Ляхавічах, быў закліканы на службу ў рады МУС. 3 1969 года ўзначальваў тут камунальную гаспадарку, сачыў за парадкам ужо без міліцэйскіх пагонаў... На пенсіі - з 1980-га, хоць яшчэ працаваў трынаццаць гадоў. У Кобрын вярнуўся, калі цяжка захварэла жонка - дачка мяне забрала сюды. Ужо больш як дзесяць гадоў хаджу ў мясцовую бібліятэку - на пенсіі вольнага часу хапае. Кніжкі бяру самай рознай тэматыкі, аднак болей аддаю перавагу прыгодніцкім раманам, дэтэктывам. І хоць даўно маю акуляры, магу і без іх чытаць. У чым сакрэт такога добрага стану? Мы, людзі старэйшага пакален- ня, болей моцныя, загартаваныя. Дадайце сюды здаровую ежу, нармальны сон, спакой - вось вам і рэцэпт даўгалецця! Хіба ў дадатак яшчэ цікавая кніга, якую бярэш у рукі з павагай, а чытаеш - з задавальненнем!

НА ЗДЫМКУ: Пётр Бабіч з кніжкай у руках у сваім двары.

 

Яндекс.Метрика