Сідарук, І. Лепшыя сябры: У Год кнігі:[аб самай юнай чытачцы Кобр. цэнтральнай бібліятэкі] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. – 2012. – 8 вер.- С. 3.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Сідарук, І. Лепшыя сябры: У Год кнігі:[аб самай юнай чытачцы Кобр. цэнтральнай бібліятэкі] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. – 2012. – 8 вер.- С. 3.

PDF Печать E-mail

 

Лепшыя сябры

Знаёмцеся: адна з лепшых і самая юная чытачка Кобрынскай гарадской дзіцячай бібліятэкі - навучэнка гімназіі г. Кобрына Настасся Котыш, 2003 года нараджэння.

 4

- Чытаць навучылася ў гады тры, а ў бібліятэку хаджу з чатырох. Чытаць вучылі і мама, і тата. Болей тата - ён часта ў рэйсах, але да кніг вялікі ахвотнік! Я, тата і кніжкі - вялікія сябры! Што любім? Пра жывёл, казкі, вершы, беларускія кнігі чытаем. А нядаўна з ім перачытвалі адну з маіх любімых кніжак - пра Карлсана. То ён чытае ўслых, то я...

Бібліятэку наведваю з задавальненнем! Бывае нават, вазьму кніжкі і прачытаю адразу, у той жа дзень мяняю на новыя. У бібліятэцы столькі цікавых, маляўнічых! Вось і хочацца прачытаць як мага болей. Ці не перашкаджае маё чытанне вучобе? Не! Толькі дапамагае! (Усміхаецца). Бацькі не скардзяцца! Паспяваю яшчэ і спевамі, танцамі займацца: у раённым цэнтры дзіцячай творчасці наведваю вакальны гурток "Алегра", танцавальны "Пралесачка". У вольны час люб- лю рабіць вырабы з бісеру, ляпіць з пластыліну.

І ўсё-такі болей за ўсё - люблю чытаць! Так прыемна раскрыць чарговую новую кніжку, малюнкі прыгожыя паглядзець, аб нечым новым даведацца. Кніжка - як ча- раўніцтва. Раскрываеш, а там - невядомы свет!

 

НА ЗДЫМКУ: Настасся Котыш
у чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі
ля выстаўкі, прысвечанай
Якубу Коласу і Янку Купалу.
Фота Ігара СІДАРУКА.
Яндекс.Метрика