Там, дзе жыве вечнасць: праваслаўныя храмы Кобрына
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Там, дзе жыве вечнасць: праваслаўныя храмы Кобрына

PDF Печать E-mail

foto1

Архітэктура беларускіх праваслаўных храмаў, як ні адно з мастацтваў, інтэгруе і адлюстроўвае духоўныя каштоўнасці нацыі. Менавіта ў царкоўным дойлідстве адчуваецца веліч духу народа, узвышаныя ідэалы гуманізму, свабоды і справядлівасці. 

       У 1 раздзеле выставы-панарамы прадстаўлены кнігі, фотаздымкі, артыкулы з перыядычных выданняў, якія даюць інфармацыю аб праваслаўных храмах горада Кобрына: іх гісторыі, архітэктурнай, культурнай каштоўнасці, сённяшнім дні.

 foto2

 

Інфармацыя аб храмах Кобрына

 

Аляксандра-Неўскі сабор  

 foto3

Аляксандра-Неўскі сабор — кафедральны сабор Рускай праваслаўнай царквы ў Кобрыне. Адносіцца да Кобрынскага благачыння Брэсцкай і Кобрынскай епархіі. Узведзены ў 1864-1868 гадах - у знак адмены прыгоннага права на месцы брацкай магілы рускіх салдат, загінутых падчас Кобрынскага бою 15 ліпеня 1812 года. На саборы ўсталявана мемарыяльная дошка: «...у гонар перамогі рускіх войскаў 1812 года». Увахо-дзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

У савецкія гады храм быў зачынены. Вернуты праваслаў-най абшчыне ў 1989 годзе, нанова асвячоны 12 верасня 1990 года. З гэтага моманту богаслужэнні ў саборы не спыняюцца. У 1996 г. пры царкве была адкрыта нядзельная школа.

Аляксандра-Неўскі сабор знаходзіцца на вуліцы Леніна, побач з ракой Мухавец. Каля сабора размешчаны манумент у гонар перамогі рускіх войскаў у бітве пад Кобрынам у 1812 годзе.

    Сабор з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму з элементамі рэтраспектыўнага рускага накірунку.

 

Свята-Петра-Паўлаўская царква

foto4

       Свята-Петра-Паўлаўская царква, адзін з самых старажыт-ных храмаў Кобрына, упамінаеццаў 1465 г., знаходзілася на паўднёвай ускраіне Рынкавага пляцу. Адзначана ў «люстра-цыі» 1563 г. каралеўскага рэвізора Дзмітрыя Сапегі і на плане горада 1798 г. У 1797 і ў 1800 гг. у Кобрыне жыў А.В. Сувораў, які часта хадзіў у царкву. З 1847 г. святаром тут быў царкоўны дзеяч, гісторык А.М. Кульчыцкі. З-за аварыйнага стану і небяспекі разбурэння ў 1857 г. царква была закрыта. У 1862 г. перабудавана паводле праекта архітэктурнага памочніка Вендэнбаўма і ў 1913 г. перанесена на могілкі (вуліца Першамайская). Пасля закрыцця ў 60-я гады трох праваслаўных храмаў горада Пятра-Паўлаўская царква заставалася адзінай, уцалелай у ходзе барацьбы з рэлігіяй.
Царква вырашана 4-часткавай кампазіцыяй, якую складаюць асноўны кубічны зруб, завершаны пакатым шатром з цыбулепадобным купалком, апсіда, бабінец і прытвор, над якім размешчана 2-ярусная шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі. У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным разным іканастасам, царскія вароты якога выкананы на матыў спляценняў вінаграднай лазы вакол абразоў.
Каля царквы пастаўлены надмагільны помнік Аляксандру Міцкевічу (1801—1871) — малодшаму брату паэта Адама Міцкевіча, прафесару права Харкаўскага універсітэта, уладальніку кобрынскага маёнтка з сярэдзіны 19 ст. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай.

       Царква з’яўляецца помнікам традыцыйнага драўлянага дойлідства

 

Свята-Мікалаеўская царква.

foto5

        Свята-Мікалаеўская царква знаходзіцца на правым беразе р. Мухавец па вуліцы Мікольскай. Пабудавана ў 18 ст. (да 1750) з дрэва за межамі горада, куды перавезена і часткова перабудавана ў 1860-я гг.

       Помнік народнага дойлідства. 4-сценны зруб з 5-граннай апсідай накрыты вальмавым дахам, завершаным па цэнтры магутным цыбулепадобным купалам на 8-гранным светланым барабане, пастаўленым на нізкі чацвярык. Галоўны заходні фасад на ўсю вышыню вылучаны нішай з 2 калонкамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Чатыры слупы ў інтэр'еры з дапамогай   ветразяў падтрымліваюць барабан купала.

 

Свята-Георгіеўская царква

foto6

Свята-Георгіеўская царква знаходзіцца на гарадскіх могілках. Яна была пабудаваны ў 1889 годзе з матэрыяла ліквідаванай Прачысценскай царквы ў Кобрыне. Храм асвяцілі 6 мая 1890 года, удзень святкавання вялікапакутніка Георгія Перамоганосца.
5 красавіка 1961 года царква была знята з уліку. У хадайніцтве гарадскіх улад выканкому Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў аб закрыцці царквы гаворыцца, што ў сувязі з тым, што памяшканне яе з-за дрэннага стану можа абваліцца, капітальнаму рамонту не падлягае, служба ў ім не вядзецца, яе патрэбна зачыніць як аварыйную.
Захаваўся спіс маёмасці царквы да яе закрыцця.
У 60-я гады ў былой царкве знаходзіўся склад. У пачатку дзевяностых пачаліся аднаўленчыя работы, а 6 мая 1995 года (цераз 105 гадоў!) яе асвяцілі.

       У 1998 годзе Свята-Георгіеўскі храм атрымаў статуг самастойнага прыходу. Помнік народнага дойлідства.

 

Свята-Уведзенская царква
foto7
Свята-Уведзенская царква была ўтворана на падставе сходу веруючых гараджан, якія пражываюць у в. Вялікія Лепясы і ў раёне былога ваеннага гарадка, у студзені 2004 г. Гарадскія ўлады бязвыплатна перадалі на баланс Кобрын-скага благачыння будынак былой салдацкай сталовай з будынкамі, што да яе прылягаюць. У лютым 2009 г. памяшканні былі асвячоны. Часовы храм знаходзіцца на землях Лепясоўскага мужчынскага манастыра, які дзейнічаў у 16 ст. і быў спустошаны ўніятамі ў 1691г.
     У 1625 г. уніяты аднялі ў праваслаўных кобрынчан усе праваслаўныя храмы і манастыры, а змагары бацькоўскай веры ўзвялі за межамі Кобрына праваслаўны манастыр, заклікаўшы манахаў з Віленскага Свята-Духава манастыра, які дзейнічае і дагэтуль, і манахаў з Купяціцкага манастыра з-пад Пінска. Актыўная дзейнасць браціі маладога манастыра не давалі жыцця ўніятам і іх заступнікам, паколькі Лепясоўскі манастыр быў апорай Праваслаўя не толькі для кабрынчан, але і для жыхароў найблізкіх раёнаў, якія прыязджалі ў манастыр на богаслужэнні. Падчас Велікоднага богаслужэння ўніяты ўварваліся ў манастыр, па-варварску расправіліся не толькі з браціяй, але і з праваслаўнымі веруючымі і знішчылі манастыр.
Праз тры стагоддзі на гэтай зямлі зноў загучала храмавая малітва. 4 красавіка 2004 г., у дзень імпрэзы Ўваходу Гасподняя ў Іерусалім, у памяшканні часавага храма была здзейснена Чароўная літургія і пакладзены пачатак рэгуляр-ным статутным Набажэнствам. 31 жніўня 2008 г. быў здзейснены заклад новага храма. У храме тры прастола: галоўны - у гонар свята Ўвядзення Багародзіцы ў храм, а таксама дзве прыбудоўкі.
 
Храм нараджэння Хрыстова
 
На сёняшні дзень завершылася закладка фундаменту пад будаўніцтва праваслаўнага Храма-помніка. Ініцыятарамі акцыі па ўзвядзенню храму з’явіліся мясцовы святар Мікалай Лука-шык і старшыня апякунскага савета па будаўніцтве храма Мікалай Кожух. За кошт розных адлічэнняў (бюджэтных,   "пазабюджэтных сродкаў", ахвяраванняў ад прадпрымальнікаў і насельніцтва, прыбытку ад латарэі "Пабудуем наш храм разам") удалося не толькі закласці фундамент галоўнай часткі храма агульнай плошчай 1 200 квадратных метраў, але і пабудаваць частку сценаў.
У інтэрв’ю газеце "Союз" Мікалай Лукашык падкрэсліў: "Пасля ўводу ў эксплуатацыю храма-помніка аўтаматычна адчыняецца магчымасць стварэння Сувораўскага ваенна-гістарычнага комплексу, аналагаў якому няма нават у Расеі".
     На ўнутраных сценах храма абавязкова будуць высеча-ныя імёны жыхароў Кобрына, якія "загінулі пад час абароны Айчыны за тры апошнія стагоддзі, а таксама ўшанаваныя імёны добраахвотных ахвярадаўцаў, што аказалі дапамогу пры будаўніцтве храму". Патрыях Маскоўскі і ўсёя Расеі Аляксей ІІ даў блаславенне фонду "За сохранение духовного наследия" на аказанне матэрыяльнай дапамогі ў будаўніцтве храма.

        Храм абавязкова будзе дабудаваны. Гэта справа гонару кабрынчан.

span style=

Яндекс.Метрика