Цуд адраджэння: старонкі манастырскага летапісу
“Цуд адраджэння:
старонкі манастырскага летапісу”
У шматвяковай гісторыі г. Кобрына ёсць яшчэ цікавыя і малавядомыя старонкі. Адна з іх звязана са Спаскім манастыром.
2 раздзел выставы прысвечаны Свята-Спаскаму манастыру г. Кобрына: яго цікавай гісторыі, адраджэнню, новым старонкам манастырскага летапісу. Прадстаўлены кнігі, фотаздымкі, шматлікія артыкулы з перыядычных выданняў.
Манастыр родом з сярэднявечча
Спаскі манастыр заснаваны апошнім кобрынскім князем Іванам Сямёнавічам Кобрынскім у 1497 г. пры драўлянай Спаса-Праабражэнскай царкве (пабудавана ў канцы 13 ст.).
На падставе інвентарнага опісу, зробленага ў 1549 годзе баярынам Сямёнам Ясковічам па загаду каралевы Боны, можна лічыць, што ў манастырскай царкве святога Спаса захоўваліся вялікія каштоўнасці. Тут была і бібліятэка з рэдкіх кніг: Евангелле старажытнага пісання, першыя друкаваныя кірыліцай кнігі - «старадрукі», «Октоих» і «Триоди», выдадзеныя ў Кракаве ў 1491 годзе.
Пасля Брэсцкага сабора 1596 года, на якім была заключана царкоўная унія, манастыр стаў уніяцкім. Тут размясціўся Базіліянскі ордэн. 3 тых часоў Кобрын і манастыр часта становяцца месцам сходаў і нарад уніятаў. У 1626 г. у манастыры праходзіў Кобрынскі царкоўны сабор вышэйшага уніяцкага духавенства.
Летапіс Спаскага манастыра багатая на падзеі. Напрык-лад, падчас руска-французскай вайны 1812 г., калі войскі Напалеона знаходзіліся ў Кобрыне, манастыр быў пераўтвораны ў магутны рэдут.
У верасні 1830 г. у Кобрынскім манастыры адкрылася павятовае духоўнае вучылішча, асноўнай мэтай якога была падрыхтоўка хлопчыкаў да паступлення ў духоўную семіна-рыю. Са сцен установы выйшлі будучыя навукоўцы і краяз-наўцы.
У 1839 г., пасля адмены уніі, манастыр закрыты.Пабу-довы засталіся ў распараджэнні духоўнага вучылішча, а Спаса-Прэабражэнская царква, якая займала два паверхі ў галоўным корпусе, стала дамавой, прызначанай для выхаванцаў і выкладчыкаў вучылішча.
У 1872 г. сінадальным указам вучылішча пераведзена ў мястэчка Жыровічы, а манастырскія памяшканні былі перада-дзены ў распараджэнне мясцовага духавенства.
Далейшая гісторыя манастыра сумная. Паводле даследа-ванняў былога дырэктара кобрынскага музея Аляксея Марты-нава, пажар 1895 г., а таксама войны пачатку ХХ стагоддзя знішчылі манастырскія будынкі, пакінуўшы толькі цагляную каробку з вялікім склепам.
У будынку мужчынскага Спаскага манастыра больш 50 гадоў знаходзіўся раённы аддзел унутраных спраў. У чэрвені 2010 г. яно было перададзена Брэсцкай епархіі, і ў наш час па благаславенні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манастыр адраджаецца, але ўжо як жаночы манастыр Усяміласцівага Спас.
Ігуменняй манастыра з'яўляецца Ефрасіння (Куракевіч). "Хіба мог яшчэ нядаўна хто-небудзь нават падумаць пра тое, што гэты манастыр ізноў расправіць плечы і ў ім запаліцца манашскае жыццё? Гэта красамоўнае сведчанне таго, што Царква Хрыстова - па-за часам і прасторы", - лічыць матушка Ефрасіння.
Сапраўды, адраджэнне адного з старажытных манас-тыроў Беларусі ў нашы дні, безумоўна, цуд, сведкамі якога мы з'яўляемся.
Добавить комментарий