Велічныя храмы розных канфесій горада
Велічныя храмы розных канфесій горада
3 раздзел выставы-панарамы прадстаўлены выданнямі аб храмах іншых канфесій горада Кобрына: каталіцкім касцёле Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі, царкве евангельскіх хрысціян-баптыстаў, сінагоге.
Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў.
У 1989-1993 гг. у Кобрыне пабудаваны малітоўны дом абшчыны евангельскіх хрысціян-баптыстаў (архітэктар А. Андраюк, канструктар А. Хрушч, мастак Л. Рацько).
Сінагога

Іудзейская канфесія ў Кобрыне прадстаўлена будынкам сінагогі па вуліцы Першамайскай. Пабудавана ў другой палове 19 ст. з цэглы і з’яўляецца помнікам эклектычнай архітэктуры з элементамі класіцызму.
Памяшканне нават цяпер уражвае сваімі памерамі і формамі. Гэта адзіная сінагога, якая захавалася ў Кобрыне пасля вайны. Да вайны тут было больш 7 сінагог і больш паловы насельніцтва складалі яўрэі. Па перапісу 1897 г. ва ўсім Кобрынскім павеце лічылася 25 349 яўрэяў (уключаючы 6738 у Кобрыне; 64,8% усяго насельніцтва). Напачатку 1920-х гг. у Кобрыне пражывала 5431 яўрэяў, што складала каля 66% насельніцтва.
Адмыслова для яўрэяў ў Кобрыне была адкрыта школа Тарбута, дзе выкладанне вялося на іўрыце, а таксама школа з выкладаннем на ідыш. З духоўных кіраўнікоў кобрынскай абшчыны 17 ст. - пачатка 18 ст. асабліва вядомыя прапаведнік Бецалель бэн Шлома з Кобрына і рабін Я'акаў бэн Давыд Шапіра. У 1892-97 гг. рабінам кобрынскай абшчыны быў вядомы Х. Берлін.
Пасля вайны ў будынку размяшчаліся піўзавод і цэх безалкагольных напіткаў. Будынак вырашаны цэнтрычным 3-павярховым аб’ёмам, крапаваным па вуглах лапаткамі. Верхнія паверхі расчлянёны арачнымі вокнамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць падаконныя нішы, фігурная рустоўка, аркатурныя паяскі.
У лютым 2001 г. перададзены для стварэння яўрэйскага культурнага цэнтра. Рэінкарнацыя культавага будынка пачалася ў 2004 г., калі мясцовыя ўлады перадалі пустуючы будынак сінагогі (апошняе яе прызначэнне - цэх безалкагольных нагііткаў) яўрэйскай абшчыне пад кіраўніцтвам Юрыя Каплана. Менавіта гэты крок дазволіць не толькі адрадзіць будынак як храм, але і захаваць яго як гісторыка-культурную каштоўнасць. Важна, што Кобрын знайшоў яшчэ адну згубленую фігуру спадчыны беларускага народа.