Cустрэча з А. Я. Тарасам адмяняецца
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Cустрэча з А. Я. Тарасам адмяняецца

PDF Печать E-mail

15.05.2013

                26 мая ў 14:00 у чытальнай зале бібліятэкі адбудзецца сустрэча з А. Я. Тарасам, аўтарам каля 100 кніг, рэдактарам гістарычнага альманаха «Деды»

Анатоль Яфiмавiч Тарас

1

Анатоль Яфімавіч Та́рас (24 мая 1944, прыгарад Гомеля; Псеўданімы: Дон Миллер, Жак Пино, Максим Петров) - беларускі выдавец і аўтар шэрагу кніг.

      Скончыў мінскую СШ № 31 (1961). У 1961-1963 гг. працаваў рабочым на мінскіх заводах, у 1963-1966 - служыў у Савецкай арміі. Скончыў БДУ (1972), аспірантуру Акадэміі педагагічных навук СССР у Маскве (1979). Кандыдат педагагічных навук (1979).

Працаваў навуковым супрацоўнікам (1972-1981), старшым навуковым супрацоўнікам (1981-1989) НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1989-1991 гг. - загадчык лабараторыі навукова-практычнага цэнтра «Сігнум». Працаваў рэдактарам у мінскіх выдавецтвах «Эридан» (1991-1994), «Красико-принт» (1994-1995), «МЕТ» (1995-1999). У 1999-2009 гг. - галоўны рэдактар выдавецтва «Харвест». З 2009 г. рэдактар гістарычнага альманаха «Деды».

Мае ступень доктара навук у вобласці інфармацыйных тэхналогій (1998) і званне прафесара (1998) ад грамадскага аб'яднання «IAIT - Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій», з 2000 г. яго правадзейны член.

       Рэдактар, укладальнік і аўтар каля 100 кніг, у т.л. «Войны Маскоўскай Русі з Вялікім Княствам Літоўскім і Рэччу Паспалітай у XIVXVII ст.ст.» (2006), «Гісторыя імперскіх адносін: беларусы і рускія. 1772—1991» (2008), «Анатомія нянавісці: Руска-польскія канфлікты ў XVIIIXX стст.» (2009), «Грунвальд, 15 ліпеня 1410 года» (2010), «Навуковы антыкамунізм і антыфашызм» (2010), «Перадгісторыя беларусаў ад старажытнасці да XIII стагоддзя» (2010), «Касцёл у нашым жыцці: Да 100-годдзя Чырвонага касцёла» (2010), «Беларусь перад усім: Аб нацыянальнай беларускай ідэі» (2011), «1812 Трагедыя Беларусі» (2012).

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика