Занько, Н. З любоўю да роднай літаратуры: [Кобрынская раённая бібліятэка падводзіць вынікі Года кнігі] / Настасся Занько // Кобрынскі веснік. – 2013. – 2 студзеня. – С. 2.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

З любоўю да роднай літаратуры

 

Галоўны ўхіл раённая бібліятэка зрабіла на папулярызацыю беларускай літаратуры. Праходзілі ўрокі кнігі і чытання пад рубрыкай "Калейдаскоп юбілейных дат". Школьнікі і ўсе жадаючыя не толькі чыталі Якуба Коласа, Янку Купалу, Максіма Танка, але і даведаліся безліч цікавых фактаў з біяграфіі беларускіх класікаў. Такім маштабным святам стала свята кнігі ў кінатэатры "Радуга" - "Ёсць цуд на зямлі, пад назвай ганаровай - кніга". Сельскія бібліятэкі правялі свае святы кнігі: "Нам засталася спадчына", "Мой лепшы кніжны сябар". Любоўю да беларускай кнігі была прасякнута акцыя Навасёлкаўскай сельскай бібліятэкі "Час чытаць на роднай мове". Любоў да беларускай літаратуры, дарэчы, кобрынскія бібліятэкары прывіваюць яшчэ і праз віртуальныя краязнаўчыя падарожжы, сустрэчы з пісьменнікамі і літаратарамі.

У гэтым плане мы ганарымся Залескай бібліятэкай, - адзначаюць у аддзеле маркетынгу Кобрынскай раённай бібліятэкі. - Там вельмі добра наладжана супрацоўніцтва з паэтамі і пісьменнікамі не толькі нашага раёна, але і іншых. Цяпер рыхтуемся да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе "Бібліятэка асяродак нацыянальнай культуры".

-            Аднак, напэўна, найбольш масавымі і запамінальнымі падзеямі для кабрынчан і жыхароў раёна сталі конкурс "Чытач года" і фотаконкурс "Чалавек, які чытае", - расказала "KB" загадчык аддзела бібліятэчнага марке­тингу Таццяна Галавейка. - На бібліяграфічным фестывалі, на свяце кнігі мы якраз і падвялі вынікі гэтых двух конкурсаў. Было выб­рана 10 намінацый лепшых чытачоў. У другім конкурсе ўдзел прынялі больш за 50 аўтараў. Фотаработы атрымаліся вельмі цікавымі.

Дарэчы, пра вынікі конкурсаў, аб'явы і кніжныя навінкі цяпер можна даведацца і на сайце бібліятэкі http://www.krcls.by. Ён таксама адкрыўся ў Год кнігі і паспеў заняць першае месца па наведвальнасці сярод сайтаў абласных бібліятэк. Што тычыцца тэхнічных навінак у бібліятэцы, то тут з'явілася магчымасць скайпавай сувязі, пашыраюцца калекцыі аўдыякніг і разнастайных матэрыялаў на электронных носьбітах.

Ужо традыцыйнымі сталі ў Кобрынскай бібліятэцы мерапрыемствы "Чытаючы горад". Усе, напэўна, памятаюць, як у дзень горада вуліца Жукава пераўтварылася ў сапраўдную бібліятэку пад адкрытым небам. А летам час­та можна заўважыць бібліятэкараў у парку. Дзякуючы ім на лаўках цяністых паркавых алеяў можна пагартаць часопіс ці кніжку. Падобныя акцыі, калі бібліятэка становіцца бліжэй да чытача, праходзяць ва ўсіх сельскіх бібліятэках.

Варта не забываць і буккросінг, які ў Кобрыне ўзяў пачатак менавіта з Года кнігі. Павышаным попытам сёлета карыстаўся і бібліёбус. Кнігі дастаўляліся ў самыя аддаленыя куткі нашага раёна. Усяго бібліёбус пабываў у 31 населеным пункце, за год 39 разоў дастаўляў чытачам любімыя кніжкі.

-             Сёлета мы атрымлівалі шмат літаратуры, шмат дапаможнікаў, галіновых выданняў, мастацкай літаратуры і разнастайных кніжных навінак, - падводзіць рысу нашай размове за­гадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ларыса Цвяткова. - Людзі больш, чым у мінулым годзе, сёлета цікавіліся беларускімі аўтарамі. Спадзяемся, такая дадатная тэндэнцыя захаваецца.

Настасся ЗАНЬКО.

Яндекс.Метрика