«БІБЛІЯТЭКА - АСЯРОДАК НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ»
XXI РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС
7 мая 2013 г. былі падведзены вынікі XXI рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры» за 2012 г.
У конкурсе прынялі ўдзел 54 публічныя бібліятэкі: 29 цэнтральных і 25 бібліятэк-філіялаў, у тым ліку 23 сельскіх. Найбольшая колькасць матэрыялаў паступіла з Гродзеншчыны (15) і Міншчыны (14), з Брэсцкай вобласці - 7 работ, столькі ж прадстаўлена з Віцебскай і Магілёўскай. Бібліятэкі Гомельскай вобласці даслалі на конкурс 5 работ.
Наогул на конкурс было прадстаўлена шмат цікавых і разнастайных па ўвасобленых ідэях работ. У параўнанні з мінулым годам колькасць удзельнікаў конкурса павялічылася.
Амаль палова работ (23) была прадстаўлена ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу».
22 работы было прадстаўлена ў намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем».
Другая прэмія была прысуджана і Залескай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці (бібліятэкар 1 -й катэгорыі Пакалюк І.В.) за работу «Да вершаванага слова аб роднай старонцы». Сельская бібліятэка ўсклала на сябе важную місію - падтрымаць літаратурнае жыццё вёскі і дапамагчы юным аўтарам данесці сваё слова да чытачоў. Распрацаваны праект «Паэтычныя старонкі роднай вёскі», які скіраваны на выяўленне і аб’яднанне ў вёсцы таленавітых падлеткаў і развіццё іх творчых здольнасцей. У выніку рэалізацыі праекта з’явіўся аматарскі клуб «Дзьмухаўцы», на пасяджэннях якога падлеткі робяць першыя крокі па напісанні вершаў.
У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» было прапанавана 9 работ. Пры гэтым адметнай рысай стала прадстаўленне новаўвядзенняў, што тычацца формаў правядзення мерапрыемстваў і метадаў іх арганізацыі, а не толькі тэхнічных і тэхналагічных навацый, як гэта было ў мінулыя гады.
Шмат бібліятэк - удзельніц конкурсу атрымалі заахвочвальныя прэміі. Практычна кожная конкурсная работа змяшчала ўласныя распрацоўкі, рэкламную і інфармацыйную прадукцыю. Большасць работ суправаджаліся электроннымі прэзентацыямі, відэаматэрыяламі аб рабоце бібліятэкі, распрацоўкамі гульнёвых праграм, сцэнарыямі і г. д.
Члены журы адзначылі, што плённа папрацавалі ўсе ўдзельнікі конкурсу. Бібліятэкары не страчваюць цікавасць да прапаганды нацыянальнай гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры. Пацвярджэннем гэтага служаць вынікі рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры».
Наталля Хрытановіч,
вядучы бібліятэкар НДА бібліятэказнаўства
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі