мы пишем 30.07.13
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

 

...А назаўтра сайт бібліятэкі наведалі 488 чалавек

 

Працягваюць паступаць водгукі на публікацыю Беларусі не патрэбны чытальныя залы на вуліцы?". Вось чарговы з іх.


3 года ў год дарослая і дзіцячая бібліятэкі Кобрына прымаюць актыўны ўдзел у святкаванні Дня горада. Летась на адкрытай пляцоўцы ля бібліятэк было праведзена Свята кнігі і чытання «Горад, які чытае". Сёлета ж арганізавана акцыя пад адкрытым небам "Кнігі выйшлі пагуляць" на пешаход­най вуліцы Суворава.

Чаго мы хацелі дамагчыся дадзеным праектам? Усё проста: стварыць зоны абслугоўвання, дзе любы кобрынец можа стаць чытачом без правілаў ды ўмоўнасцей, прадставіць багацце і разнастайнасць кніжна-часопіснага фонду. Таксама хацелася змяніць стэрэатыпнае ўспрыманне бібліятэкі і, вядома ж, прыцягнуць новых чытачоў у яе сцены.

Кобрынцы і госці горада здзейснілі праменад па тэматычных стэндах, пазнаёміліся з выданнямі Цэнтральнай раённай бібліятэкі. Мінакі з цікавасцю разглядалі дзіцячыя кнігі і вырабы, створаныя рукамі юных чытачоў дзіцячай установы.

Гараджанам быў прапанаваны "Буккросінг па-кобрынску": кнігі і часопісы, якія можна забіраць дадому. Гэта тыя выданні, што чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі ў свой час перадавалі ў дар. Бібліятэкары ўклалі ў выданні рэкламныя ўлёткі. Спадзяёмся, такія кнігі ды прэсу пасля перададуць і іншым чытачам, распавёўшы і пра ўстанову. А выданні атрымалі такім чынам другое жыццё.

3 задавальненнем удзельнічалі землякі ў экспрэс-апытанні "Любімыя кнігі кобрынцаў", у хвілінах чытання, конкурсах і віктарынах... Маючы зносіны з гараджанамі, рэкламуючы біб- ліятэку ды яе паслугі, спецыялісты адкрылі для сябе новыя формы работы, якія будуць запатрабаваны жыхарамі. Гэта — паэтычныя марафоны, выстаўкі-прэзентацыі хатніх бібліятэк, святы чытацкіх прыхільнасцей, літаратурныя нядзелі...

А фотасесія "Book-дасуг" паспрыяла таму, што адразу на наступны дзень сайт Кобрынскай РЦБС наведалі 488 чалавек! Увогуле, акцыя ўдалася і будзе мець працяг.

Таццяна ГАЛАВЕЙКА,

 загадчык аддзела бібліятэчнага

 маркетынгу Кобрынскай РЦБС 

 

 

Яндекс.Метрика