ЧЫТАЮЧЫЯ АГРАГАРАДКІ
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

ЧЫТАЮЧЫЯ АГРАГАРАДКІ

PDF Печать E-mail

 ЧЫТАЮЧЫЯ АГРАГАРАДКІ

Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010 гг. у Кобрынскім раёне абуладкавана 15 аграгарадкоў, у якіх размешчана 17 публічных бібліятэк, дзе працуюць 19 спецыялістаў. Бібліятэка аграгарадка - гэта новы сучасны стандарт бібліятэкі на сяле, які ўзнімае на больш высокую ступень бібліятэчнае абслугоўванне сельскіх жыхароў.

У зону абслугоўвання бібліятэк аграгарадкоў у сярэднім уваходзіць ад двух да пяці населеных пунктаў. У 15 аграгарадках пражываюць 17232 чалавекі, з іх карыстальнікамі бібліятэк з'яўляюцца 9465 жыхароў, што складае каля 55% (у тым ліку 2768 - дзеці да 15 гадоў).

Акрамя пастаянных працэсаў камп’ютарызацыі, аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў, бібліятэкі аграгарадкоў штогод удзельнічаюць у абласным месячніку"Бібліятэка аграгарадка - пошук уласнага аблічча", у час якога праводзяцца Дні адчыненых дзвярэй, Дні інфармацыі, Дні прэзентацый, Дні здароўя і іншыя мерапрыемствы.

Да Дня бібліятэк праводзіцца актыўная работа па рэкламе бібліятэк, прапагандзе кнігі і чытання сярод насельніцтва. На высокім арганізацыйным узроўні на працягу мінулага года праходзіў раённы конкурс "Чытач года-2012", які завяршыўся ў верасні бібліяфестывалем "Свята тых, хто любіць кнігу". Сярод пераможцаў конкурсу - самыя актыўныя чытачы бібліятэк аграгарадкоў.

З чэрвеня бягучага года стартаваў новы праект - бібліяэстафета "Чытаючыя вёскі", у межах якога праводзяцца кніжныя святы для розных катэгорый насельніцтва. Ужо прайшло 10 такіх святаў, 4 з якіх - у аграгарадках.

Інфарматызацыя бібліятэчных працэсаў дазволіла значна павысіць узровень арганізацыі абслугоўвання насельніцтва аграгарадкоў. Разам з тым у галіне бібліятэчнай справы Кобрынскага раёна ёсць праблемы: нягледзячы на паляпшэнне якасці бібліятэчнага фонду па-ранейшаму колькасць маральна ўстарэлых выданняў перавышае колькасць паступлення новых; адсутнічаюць паўнатэкставыя краязнаўчыя базы даных бібліятэк аграгарадкоў на электронных носьбітах.

Для ўключэння бібліятэк РЦБС у сусветную інфармацыйную прастору неабходна вырашыць праблему аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў і падключэння да інтэрнэту ўсіх бібліятэк сеткі.

Надзея ЖУК,

начальнік аддзела ідэалагічнай работы,

культуры і па справах моладзі.

 

Яндекс.Метрика