Памяць удзячных нашчадкаў
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Памяць удзячных нашчадкаў

PDF Печать E-mail

Да 115-годдзя з дня нараджэння Дзмітрыя Фалькоўскага

12.11.2013

Памяць удзячных нашчадкаў

 
Трагічна склаўся лёс Дзмітрыя Фалькоўскага - паэта, якога называюць класікам украінскага “расстралянага адраджэння”, і нашага земляка, які нарадзіўся на Кобрыншчыне, у вёсцы Вялікія Лепясы. Сярод тых, хто прыйшоў на літаратурна-музычны вечар, арганізаваны Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай і грамадскім аб’яднаннем “Украінскі навукова-педагагічны саюз “Берагіня”, былі самыя розныя людзі практычна ўсіх узростаў - каго аб’яднала любоў да творчасці, да жывога паэтычнага слова, да сапраўднага мастацтва. Творы Фалькоўскага змянялі вершы на ўкраінскай мове, напісаныя нашымі сучаснікамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Сцяпан Давідзюк, Уладзімір Барысюк, Васіль Несцярук, Міхаіл Петруковіч, Аляксандр Саўчанка і іншыя. Нікога не пакінулі раўнадушным і сакавітыя ўкраінскія песні ў выкананні народнага хору “Палескія перазвоны” пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры Украіны Зоі Ястрэмскай, квартэта “Камертон” Кобрынскай школы мастацтваў і Аляксандра Саўчанкі - яны на самай справе бралі за жывое, напаўняючы душу гармоніяй і прыгажосцю, і ўзоры сапраўднага мастацкага чытання, прадстаўленыя супрацоўнікамі бібліятэкі. Глыбокі аналіз творчасці Дзмітрыя Фалькоўскага прадставіў на суд гледачоў намеснік старшыні ГА “Украінскі навукова- педагагічны саюз “Берагіня” Віктар Місіюк.

І з кожным новым паэтычным радком, з кожным новым вершам усё больш выразным станавіўся лёс самога Дзмітрыя Фалькоўскага - сына двух народаў - і яго асабістая драма, непарыўна звязаная бадай што з самай складанай эпохай у нашай гісторыі.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.
Яндекс.Метрика