Лета з добрай кнігай
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Лета з добрай кнігай

PDF Печать E-mail

“Лета з добрай кнігай”

  

На Кобрыншчыне каля 50 дзіцячых аздараўленчых лагераў рознага тыпу ўжо правялі шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных кнізе. Актыўна праводзяцца разнастайныя сустрэчы дзяцей і кніг у гарадскіх і сельскіх бібліятэках. На- прыклад, у чэрвені ладзілася актыўная работа з выхаванцамі лагераў школ горада і дзіцячых садкоў.

Цікавую праграму для дзяцей падрыхтавала дзіцячая бібліятэка гора­да Кобрына. У межах акцыі праводзіліся кон­курс дзіцячага чытання "Летам з кнігай я сябрую", конкурсна-гульнявая праграма "Свята дзяцінства, свята сонца", інфар- мацыйны агляд "Лёгкі часопісны круіз", таксама ладзіліся прэзентацыя кніжнай выставы, прысвечаная 70-годдзю вызва- лення Рэспублікі Бела­русь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і іншыя мерапрыемствы.

pishut

 

 

 

 

 

 

Антураж старажытнай кнігі выклікаў інтарэс выхаванцаў аздараўленчай змены лагера "Гуртковец" ДУА "Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці". Гартаючы старонкі гісторыі, дзеці не раз звярталіся за карыснай парадай да кнігі ў незвы- чайнай вокладцы.

А ў СШ № 8 дзеці актыўна ўдзельнічаюць у акцыі "Летняе чытанне з захапленнем". Аб прачытаных кнігах яны пакіда- юць свае водгукі, па вы- ніках будуць вызначаны лепшыя чытачы.

                                                Наведвальнікаў Дзівінскай дзіцячай бібліятэкі зацікавіла "Чы­танне пад летнім парасонам". Незвычайная акцыя сабрала дзяцей не ў цішыні бібліятэчных паліц, а паклікала разам з кнігамі і часопісамі на свежае паветра. Акрамя гэтага, юныя дзівінчане актыўна прыводзяць у бібліятэку сваіх сяброў, што прыехалі ў вёску на канікулы, рамантуюць кнігі.

Выстава кніг старога выдання пад назвай "Даўно забытае мінулае" была арганізавана ў бібліятэцы Навасёлкаўскай школы.

На працягу лета дзя­цей чакае яшчэ шмат раз- настайных мерапрыемстваў, а заключны этап акцыі пройдзе 7 верасня ў горадзе Заслаўе ў Дзень беларускай пісьменнасці.

Так называецца акцыя, якая праводзіцца з I чэрвеня па 7 верасня па ініцыятыве Міністэр- ства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта акцыі - узмацніць выхаваўчую ролю і значэнне кнігі ў час летніх канікулаў.

Ірына ЛЕСІК.

 

Яндекс.Метрика