Татьяна Подоляк «Вайна-самы страшны грэх»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Татьяна Подоляк «Вайна-самы страшны грэх»

PDF Печать E-mail

«Вайна-самы страшны грэх»… Так называецца новая кніга беларускай пісьменніцы Таццяны Падаляк, выдадзеная ў 2014 годзе  ў выдавецкім доме «Звязда». 

Аб чым жа яна, гэта кніга? Вядома, аб той самой жахлівай і самай крывавай вайне,  адзіны напамін аб якой нават праз семдзесят гадоў, прымушае балюча сціскацца  сэрца  кожнага беларуса.

У кнізе   тры раздзелы, найбольшае ўражанне  аказвае першы, пад назвай «Радавыя Перамогі”. У асноўным гэта інтэрв`ю 3 людзьмі вядомымі і  невельмі. Здавалася б,  цяжка знайсці невядомыя раней факты з біяграфій Пятра Машэрава, Кирыла Мазурава, Алены Мазанік, Марыі  Осіпавай, але аўтар усё ж сумела адшукаць такое новае і расказаць аб гэтым так ,што захапляе дух, быццам чытаеш мастацка-прыгодніцкі раман. Мала хто ведае пра лётчыка-выпрабавальнікаМіхаіла Канстанцінавіча Каснерыке. А які гэта цікавы  чалавек. Нягледзячы на маладосць, ён паспеў і паваяваць, вызваляючы Беларусь, і пабываць інструктарам у знакамітага Аляксея Марэсьева… і нават пагутарыць з самім Сталіным. А колькі трагізму ў лёсе Соф`і Паўлаўны Харужавай, бясстрашнай падпольшчыцы, так несправядліва праклінаемай пад час вайны ўсімі знаёмымі. Але не азлобілась, не пала духам, а засталася Чалавекам з вялікай літары. Альбо ўзяць главу “Францужанка”,дзе  расказваецца аб няпрстым лёсе Аляксандры Каленік. Лёсу было трэба, каб маленькую Сашачку вырасціла і выхавала французская сям`я. Пазней маці адшукала яе,але не засталася з дачкой ў Францыі, хаця і мела такую магчымасць, а вярнулася ў разораную Беларусь.

У сэрцы і душы нашы пранікае кожны радок кнігі “Вайна-самы страшны грэх” Таццяны Падаляк.

3

Яндекс.Метрика