Паўнатэкставыя краязнаўчыя рэсурсы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

 Паўнатэкставыя краязнаўчыя рэсурсы

(інфармацыя на 01.01.2024)

 

 

1Краязнаўчы паўнатэкставы інфармацыйны рэсурс «Фабрыка цацак СТАА “ВП ПАЛЕССЕ”» знаёміць з адным з буйнейшых вытворцаў пласмасавых дзіцячых цацак - сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ВП ПАЛЕССЕ» г. Кобрына. Гісторыя прадпрыемства пачынае свой адлік з 1998 года, калі на арандаванай пляцоўцы ў 200 квадратных метраў калектыў з дзесяці чалавек на адзіным ручным выдуўным станку выдаў першую прадукцыю - пірамідкі. На сучасным этапе СТАА «ВП Палессе» ў сваім сегменце рынку з’яўляецца адным з лепшых у Еўропе і дазваляе выпускаць самы шырокі асартымент цацак і гаспадарча-бытавых тавараў.
Інфармацыйны рэсурс складаецца з 6 блокаў, сярод якіх:
Гісторыка-эканамічны нарыс (прадстаўлены на беларускай і рускай мовах);
Артыкулы з кніг;
Артыкулы з перыядычных выданняў (алічбаваны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 2005 года);
Бібліяграфічнае выданне - інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Вытворцы дзіцячай радасці» з серыі «З гісторыі прадпрыемстваў горада» (да 25-годдзя з часу заснавання СТАА «ВП Палессе»);
Электронныя рэсурсы;
Фотагалерэя.

 

 

1Краязнаўчы паўнатэкставы інфармацыйны рэсурс «Мясакамбінат пад Кобрынам: ВУП «Брэсцкія традыцыі» знаёміць з адным з самых маладых прадпрыемстваў у сферы мясаперапрацоўкі, сучасным па ўзроўні тэхнічнага аснашчэння і выкарыстаных тэхналогій мясакамбінатам пад Кобрынам. Сёння ВУП «Брэсцкія традыцыі» – даччынае прадпрыемства ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», якое штомесяц выпускае да 4,5 тыс. т якасных каўбасных вырабаў.
Інфармацыйны рэсурс складаецца з 7 блокаў, сярод якіх:
Гісторыка-эканамічны нарыс (прадстаўлены на беларускай і рускай мовах);
Артыкулы з кніг;
Артыкулы з перыядычных выданняў (алічбаваны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1996 года);
Бібліяграфічнае выданне - інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Увасабленне густу і якасці» (да 25-годдзя з часу заснавання ВУП «Брэсцкія традыцыі»);
Архіўныя дакументы;
Электронныя рэсурсы;
Фотагалерэя.

 

 

1

«Асоба ў гісторыі Кобрыншчыны: А. М. Мартынаў». Прысвечаны вядомаму даследчыку гісторыі Кобрыншчыны, першаму дырэктару музея імя А. В. Суворава, Ганароваму грамадзяніну горада Кобрына Аляксею Міхайлавічу Мартынаву. Асноўныя раздзелы: «Уступны артыкул», «Работы
А. М. Мартынава», «Артыкулы аб А. М. Мартынаве», «Фотаздымкі», «Відэаматэрыялы», «Бібліяграфічныя выданні ЦРБ», «Спіс крыніц».

 

2

«З любоўю да традыцый – з душою да людзей: Аграэкатурызм на Кобрыншчыне».

Рэсурс змяшчае цікавую і карысную інфармацыю па аграсядзібам кобрынскай зямлі, дае кароткую даведку для людзей, якія аддаюць перавагу адпачынаку на прыродзе з элементамі старых традыцый нашай малой радзімы, тых, хто любіць падарожнічаць. Прадстаўлены наступнымі раздзеламі: «Агратурызм: агульнае паняцце», «Агратурызм у Беларусі», «Агратурызм на Кобрыншчыне», «Аграсядзібы Кобрынскага раёна», «Фотаархіў», «Спіс крыніц».

 

3

«Хатыні вогненныя сёстры: трагедыя спаленых вёсак Кобрыншчыны».
Трагічную долю Хатыні ў гады Вялікай Айчыннай вайны падзялілі тысячы іншых беларускіх вёсак. Тэме спаленых вёсак Кобрыншчыны прысвечаны рэсурс, які прадстаўлены ўступным артыкулам «Нацысцкая палітыка генацыду і «выпаленай зямлі» на Кобрыншчыне», раздзеламі з кніг, артыкуламі з перыядычных выданняў, матэрыяламі з архіваў, успамінамі, картамі, схемамі, матэрыяламі з сайтаў, фотаздымкамі, бібліяграфічным паказальнікам «Хатыні вогненныя сёстры. Нацысцкая палітыка генацыду і выпаленай зямлі на Кобрыншчыне».

 

4

«Залатая зорка Кобрына: У. М. Кірмановіч, Герой Савецкага Саюза»
Прысвечаны Уладзіміру Мікалаевічу Кірмановічу – чалавеку, які для Кобрына назаўжды застанецца Ганаровым грамадзянінам і адзіным мясцовым Героем Савецкага Саюза. Рэсурс прадстаўлены біяграфічным нарысам, матэрыяламі з кніг, энцыклапедый, артыкуламі з газет і часопісаў пра нашага земляка, фотаздымкамі, інфармацыяй з сайтаў, спісам крыніц.

 


5

«Кобрынскі край у гады Вялікай Айчыннай вайны»
Асноўныя раздзелы:
1) Край у пачатку Вялікай Айчыннай вайны;
2) Акупацыйны рэжым на тэрыторыі краю;
3) Народная барацьба на акупіраванай тэрыторыі. Падпольны і партызанскі рух;
4) Вызваленне краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
5) Ураджэнцы краю на франтах Вялікай Айчыннай;
6) Генералы – ураджэнцы краю на франтах Вялікай Айчыннай вайны;
7) Паклонімся вялікім тым гадам: помнікі Вялікай Айчыннай вайны на Кобрыншчыне;
8) Агульныя звесткі;
9) Каб памяць жыла: вайна ў сэрцах нашчадкаў;
10) Вайна ў фотаздымках;
11) Бібліяграфічныя выданні ЦРБ па тэме

 

 

10

«Кобрынскі парк імя А. В. Суворава – унікальны куток горада»
Рэсурс дазваляе зрабіць экскурс у мінулае кобрынскага парку, аднаго са старажытных і найпрыгажэйшых паркаў Беларусі, галоўнай славутасці нашага горада, а таксама пазнаёміцца з яго сучаснымі перспектывамі, каштоўнасцямі.
Складаецца з 9 блокаў, сярод якіх:
Гісторыка-архітэктурны нарыс, які прадстаўлены на беларускай і рускай мовах;
Нарматыўна-прававыя акты;
Артыкулы з кніг;
Артыкулы з перыядычных выданняў (алічбаваны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1961 года);
Электронныя рэсурсы;
Вершы (вершы кобрынскіх аматараў паэзіі, прысвечаныя парку);
Фотагалерэя (каля 200 фотаздымкаў, зробленых у розныя часы і ў розных ракурсах);
Бібліяграфічныя выданні (краязнаўчыя бібліяграфічныя выданні цэнтральнай бібліятэкі пра парк);
Спіс крыніц.

  

 

14«Цэнтр праваслаўнай духоўнасці: Спаскі манастыр у Кобрыне» прысвечаны жаночаму манастыру ў імя Усяміласцівага Спаса, заснаванаму ў 1465 годзе, адроджанаму ў 2010 годзе. Сапраўды, адраджэнне адного з старажытных манастыроў Беларусі ў нашы дні, безумоўна, цуд, сведкамі якога мы з'яўляемся. Вярнуўшыся пад юрысдыкцыю царквы, гэты старадаўні куток Кобрына – Свята-Спаскі манастыр - не страціў свой найбагаты турыстычны патэнцыял, прывабнасць для вандроўцаў самых розных канфесій, бо з ім злучана шмат гістарычных падзей.
Рэсурс складаецца з 8 раздзелаў:
«Гісторыка-архітэктурны нарыс», які прадстаўлены на беларускай і рускай мовах;
«Артыкулы з кніг»;
«Артыкулы з перыядычных выданняў»;
«Архіўныя матэрыялы»;
«Бібліяграфічныя выданні»;
«Электронныя рэсурсы»;
«Фотаздымкі»;
«Спіс крыніц».

 

15«Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла» прысвечаны старэйшаму праваслаўнаму храму горада – Петрапаўлаўскай царкве.
Царква знакамітая тым, што ў свой час яе часта наведваў расійскі палкаводзец А. В. Сувораў, які ахвяраваў храму некалькі абразоў. Гэты храм адзіны ў горадзе, які не спыніў сваёй дзейнасці нават у самыя складаныя моманты, набажэнствы ў ім не спыняліся ні на адзін дзень.
Петрапаўлаўская царква ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта адзін з найбольш старажытных помнікаў драўлянага дойлідства.
Рэсурс складаецца з 8 раздзелаў:
«Гісторыка-архітэктурны нарыс», які прадстаўлены на беларускай і рускай мовах;
«Артыкулы з кніг»;
«Артыкулы з перыядычных выданняў»;
«Архіўныя матэрыялы»;
«Бібліяграфічныя выданні»;
«Электронныя рэсурсы»;
«Фотаздымкі»;
«Спіс крыніц».

 

 

16«Галоўная праваслаўная святыня Кобрына. Сабор Аляксандра Неўскага»
Прысвечаны Сабору Аляксандра Неўскага, гісторыя якога з’яўляецца своеасаблівым адлюстраваннем няпростай гісторыі ўсёй нашай зямлі. Гэты праваслаўны храм на сваім вяку перажыў і Першую сусветную вайну, і Кастрычніцкую рэвалюцыю, і панаванне палякаў, выконваў сваю місію і ў гады Другой сусветнай вайны. Узведзены ў памяць вызвалення сялян ад прыгоннага права 1862 года на месцы пахавання салдат Расійскай імперыі, якія загінулі ў час Кобрынскага бою 15 ліпеня 1812 года. Асвячоны ў гонар Аляксандра Неўскага - рускага князя, воіна, абаронца Айчыны і Праваслаўнай веры. Сёння Свята-Аляксандра-Неўскі сабор - гэта неад’емная частка нашага горада, своеасаблівы духоўны і культурны цэнтр Кобрыншчыны.
Рэсурс прадстаўлены 7 раздзеламі:
«Гісторыка-архітэктурны нарыс» (на беларускай і рускай мовах);
«Артыкулы з кніг»;
«Артыкулы з перыядычных выданняў»;
«Бібліяграфічныя выданні»;
«Электронныя рэсурсы»;
«Фотаздымкі»;
«Спіс крыніц».

 

17Краязнаўчы інфармацыйны рэсурс «Салдаты Перамогі. Ветэраны Вялікай Айчыннай» прадстаўлены на сённяшні час 520 папкамі-персаналіямі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Кобрыншчыны, напаўненне якіх складае больш 2 тысяч дакументаў. Алічбаваны артыкулы з гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Кобрынскі раён», з кніг, перыядычных выданняў, некаторыя папкі маюць фотаздымкі, архіўныя матэрыялы. Рэсурс уключае таксама асоб, якія не ўвайшлі ў кнігу «Памяць». Работа працягваецца.
З кожным годам усё менш на нашай зямлі застаецца жывых сведкаў ваеннага ліхалецця, ветэранаў той страшнай вайны, трагедыі мінулага стагоддзя. Менавіта таму вялікую каштоўнасць набываюць іх успаміны аб тых падзеях, якія ў свой час вызначылі лёс усяго нашага народа.

 

 

18Краязнаўчы інфармацыйны рэсурс «Візітная картка горада - Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворова» Рэсурс знаёміць з адным з найстарэйшых музеяў Брэсцкай вобласці, візітнай карткай Кобрына, з добра вядомым турыстычным брэндам – Кобрынскім ваенна-гістарычным музеем імя А. В. Суворова.
Складаецца з 6 блокаў, сярод якіх:
Гісторыка-архітэктурны нарыс, які прадстаўлены на беларускай і рускай мовах;
Артыкулы з кніг;
Артыкулы з перыядычных выданняў (алічбаваны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1967 года);
Электронныя рэсурсы;
Фотагалерэя;
Бібліяграфічныя выданні (краязнаўчыя бібліяграфічныя выданні цэнтральнай бібліятэкі);
Спіс крыніц.

 

 


Яндекс.Метрика