Ай ды Таня! Ай ды Тома!
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Ай ды Таня! Ай ды Тома!

PDF Печать E-mail

Рагін, Я. Ай ды Таня! Ай ды Тома! / Яўген Рагін, Кастусь Антановіч // Культура. - 2016. - 1 кастрычніка. - С. 10, 11.

Аб рабоце ўстаноў культуры Кобрыншчыны (з ліку бібліятэчных устаноў - Гарадзецкая публічная бібліятэка).

Ай ды Таня! Ай ды Тома!

Сённяшняя публікацыя цалкам прысвечана культуры Кобрыншчыны. У раёна - унікальная гісторыя, гэткая ж і культура. I кіруе аддзелам ідэалагіннай работы, культуры і па справах моладзі даўні эксперт рэдакцыі Надзея Жук. Мы трохі засумавалі, калі даведаліся, што на час нашага прыезду будзе яна па неадкладных справах у Пінску. Але па факце сумаваць не было і калі. Кожная сустрэча з работнікамі культуры аказалася настолькі факіурнай і ёмістай, што толькі паспявай-запісвай.

А скарбоначка - поўная

Мы нікога з кіраўніцтва не папярэджвалі, што заедзем у вёску Гарадзец. Яна сустрэлася нам няпланава, дый час быў абедзенны. Падумалі, што клуб будзе зачынены. Аднак не, усе - на месцы. Больш за тое, і ў клубнай, і ў бібліятэчнай установах - наведвальнікі: гурткоўцы і чытачы. Так што "скарбоначка" сельскай культуры паўстала перад намі паўнюткай.

Са сваімі сяброўкамі і сябрамі спевамі займалася сямікласніца Сняжана Бараноўская. Загадчыца клуба Таццяна Патоня распавяла, што ўстанова ў іх даволі кампактная: танцавальная і глядзельная залы аб'яднаныя.

Пры ўстанове дзейнічаюць танцавальны, вакальны гурткі, а таксама ансамбль са званнем народнага, які аб'ездзіў з канцэртамі свой і навакольныя раёны. Пра ансамбль, дарэчы, варта сказаць колькі словаў асобна. Спірава ў тым, што доўгі час яго ўзначальваў заслужаны работнік кулыуры Беларусі Ігар Чэрнік. Пасля яго сыходу на пенсію калектыў істотна змяніўся. Змяніўся і фармат цяпер у рэпертуары як народныя песні, так і эстрадныя. Прычыны - празаічныя. Маўляў, пад "мінусавую" фанаграму прасцей працаваць. Ну а пасада кіраўніка калектыву пакуль вакантная. Праўда, гэта не перашкодзіла ансамблю пацвердзіць званне народнага тры гады таму, а таксама паспяхова гастраляваць. Спрыяе і выдатная апаратура, якая дазваляе праз канцэртную дзейнасць выконваць гадавы план платных паслуг клуба ў 700 рублёў. Адметна, што частка тэхнікі была набыта менавіта за заробленыя клубам пазабюджэтныя грошы. Астатняе клуб атрымаў у выніку надання вёсцы статусу аграгарадка. Можна было б рухацца ў гэтым плане і далей, пашыраючы спіс платных паслуг, набываць неабходнае тэхнічнае начынне, але цяпер заробленыя грошы ідуць на абслугоўванне касавых апаратаў, якія абавязалі закупіць, а таксама на аплату камунальных паслуг...

Не маюць у сельскім клубе спадзявання і на прыбытак ад дыскатэк. I калі раней атрымлівалі дазвол на разавыя мерапрыемствы дпя правядзення дыскатэк, то цяпер ад гэтага паступова адмаўляюцца - дзяцей цяжка вярнуць на танцпляцоўку пасля доўгага перыяду няўцямнай палітыкі правядзення (урэшце, праблема агульнарэспубліканская). Даводзіцца прыдумляць новыя формы працы з супольнасцю. Да прыкладу, сумесныя мерапрыемствы клуб праводзіць з праваслаўнай царквой - як на рэлігійныя святы, так і на свецкія.

Але, магчыма, не было б у клуба такіх поспехаў і запатрабаванасці мясцовым людам, калі б не тамтэйшая гаспадарка “Гарадзец-агра". Паказальны прыклад: спонсар аплаціў усе выдаткі на правядзенне сёлетняга свята аграгарадка. Дзякуючы такому партнёрству ў клуба маецца магчымасць бясплатна праводзіць выязныя віншаванні юбіляраў, адзінокіх людзей у Гарадцы і ў навакольных вёсках.

Чытачы з пялюшак

Актыўна працуе з супольнасцю і бібліятэка. За дзень сельскую бібліятэку ў Гарадцы, як паведаміла нам яе загадчык Тамара Барысевіч, наведвае 20-25 чалавек. Мы было засумняваліся, аднак неўзабаве на ўласныя вочы пабачылі, што чытач ідзе актыўна. І дарослыя, і школьнікі. Нават маладыя мамы з вазочкамі зазірнулі. Што робіць Тамара Барысевіч, каб у Гарадцы чыталі?

Выносіць кніжныя навінкі на пляцоўку перад бібліятэкай. Такую выставу на галоўнай вясковай вуліцы не прамінеш, жыхары Гарадца - у цэнтры, так бы мовіць, літаратурнага працэсу. Шмат акцый ладзіцца з дзецьмі. Але нестандартнасцю нас уразіла тое, што самых актыўных чытачоў Тамара Барысевіч аддзячвае не словам, а дыпломам, дзе прозвішча вяскоўца аддрукавана ва ўмовах выдавецкіх магчымасцяў РЦБС. Суразмоўца толькі што прывезла ўзнагароды з раённага цэнтра. На іх і намінацыі пазначаны: "За адданасць беларускай літаратуры", "Аматару духоўных выданняў", "За чытацкую актыўнасць"...

Мы не будзем весці гаворку пра шматлікія аматарскія аб'яднанні ды гурткі, бо і так зразумела: бібліятэка ды клуб у Гарадцы - запатрабаваныя. I караценькая выснова: ай ды Таня, ай ды Тома! Гаспадыні!

(Не)лірычнае адступленне Яўгена Рагіна

Калі бібліятэка - для чытача, гэта адразу кідаецца ў вочы. I не толькі па старанна "адфільтраваным" фондзе кніг (у Гарадцы - 12 тысяч асобнікаў), дзе і для душы ўсё ёсць, і для школьнай праграмы. Тут адначасова атмасфера нейкая таямнічая і хатняя. Падаецца, вось зараз ты знойдзеш тую кніжку, якая расставіць у тваім жыцці ўсё кропкі над "і", адкажа на пытанні... Гэта ў мяне з дзяцінства, калі кніжкі нават сніліся штодня. Прыкладна такая ж атмасфера і ў бібліятэцы Гарадца. Калі ёсць у хаце гаспадыня, хата выпраменьвае дабрыню. Калі няма - кніжкі проста захоўваюцца, чакаючы лепшых часін.

Праекты: планы і факты

Горад Суворава - гэта пра Кобрын. Даведаліся, што называюць яго іншым разам Сувораваградам. Вядома, не надта тое пасуе нашай незалежнай краіне, але... Пагулялі па вячэрнім горадзе, паглядзелі на Ваенна-гістарычны музей імя Суворава, Музей-сядзібу яго ж імя, наведалі парк імя таго самага ваеначальніка, сустрэліся з двума бюстамі палкаводца, пабывалі на вуліцы генералісімуса...

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Гунько распавяла нам пра рэалізацыю творчых праектаў. А іх, трэба сказаць, не мала. Згадаем раённы конкурс вакалістаў "Юныя таленты", конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні "Лета", раённы шоу-конкурс "Парад талентаў". Пры гэтым шырока выкарыстоўваюцца інавацыйныя культурна-забаўляльныя праекты і праграмы. Гэта і марафоны творчасці, і інтэрактыўныя спектаклі, і тымбілдынг, квэст-гульня, фота-крос. Словам, у раёне робіцца ўсё, каб людзям было цікава бавіць свой вольны час. Усяго за палову 2016-га на Кобрыншчыне арганізавалі 3714 мерапрыемстваў. Не дзіўна, што план платных паслуг выкананы больш чым на 105 працэнтаў.

Звярнулі ўвагу на адну тэндэнцыю: як і ў іншых раёнах, асноўная і самая актыўная аўдыторыя ўстаноў культуры - моладзь. Як нам распавяла Таццяна Гунько, на долю названай часткі публікі выпадае каля 40 % клубных мерапрыемстваў. I ці не галоўнай падзеяй года ў маладаёжным асяроддзі стаў фестываль-конкурс "Млын ідэй - 2016", падчас якога вызначыліся лепшыя па вакале, харэаграфіі, акцёрскім майстэрстве, дызайне, лепшыя сярод калектываў народнай музыкі і песні. Апроч таго, прадстаўнікі моладзі прадпрыемстваў горада сёлета спаборнічалі ў маладзёжнай квэст-гульні "Родны горад - 2016", падрыхтаванай супрацоўнікамі кобрынскага музея. Згадаем і яшчэ адно мерапрыемства. Літаральна перад нашым прыездам у Кобрыне адбыўся адкрыты рэгіянальны марафон маладзёжнай творчасці "Лета-2016", які сабраў на творчых пляцоўках больш за 250 удзельнікаў ва ўзросце ад 14 да 31 года з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Юнакі і дзяўчаты вызначалі лепшага не толькі па вакале і харэаграфіі, але і ў такіх намінацыях, як "Актыўны экстрэмальны спорт", "РЭП і бітбокс".

Пры тэкой разнастайнасці фестываляў і намінацый хацелася б арыгінальных падыходаў да папулярызацыі аўтэнтычнай творчай традыцыі. Конкурс па хуткасным пляценні паясоў і вышыванні аўтэнтычных узораў - толькі некаторыя прыклады таго, як з народнай традыцыі можна зрабіць сапраўднае шоу, цікавае гледачам і юным майстрам. Тым больш - усе ўмовы, каб нашу спрадвечную культуру прасоўваць рознымі шляхамі, нават у віртуальным асяроддзі. З міжулага года працуе сайт аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі "Культура Кобрыншчыны". Свае сайты маюць ЦБС, Палац культуры, парк, ваенна-гістарычны музей.

(Не)лірычнае адступленне Кастуся Антановіча

Засяліўшыся ў кобрынскі гатэль "Беларусь", выправіліся па цэнтры горада ў пошуку цікавостак. Завіталі ў мясцовую турыстычную фірму, аздобленую сотнямі прапаноў для адпачынку на любы густ. Можна выбраць Балгарыю і Турцыю, Мінск і Варшаву. Словам, што заўгодна, але не аўтэнтычны палесскі. каларыт. Прадставіўшыся турыстамі, мы папрасілі прапанаваць падарожжа ў кобрынскую глыбінку, каб пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі і драўлянай царкоўнай архітэктурай. На такі запыт сімпатычная супрацоўніца турфірмы зазначыла, што ў іх прэйскуранце - такія паслугі не маюцца. Пагутарыўшы, мы ўсё ж змаглі дамовіцца на эксклюзіўны тур. Толькі кошт ягоны нам быў не па кішэні. Вось і атрымліваецца, што традыцыйная культура - эксклюзіў, маладаступны турысту.

Каб пераканацца ў багацці народнай традыцыі Кобрыншчыны, вырашылі завітаць у адну з самых блізкіх да горада вёсак. На рамонце клубнага фасада ў вёсцы Магдалін заспелі будаўнікоў гаспадарчай групы. А ўжо ў фае спаткаліся з дырэктарам сельскага дома культуры Нэлі Карнялюк, якую раённае кіраўніцтва характарызуе як добрага адміністратара і арганізатара. Не можам запярэчыць: парадак ва ўстанове ідэальны. Але апроч чысціні СДК можа пахваліцца двума выдатнымі калектывамі, вядомымі за межамі краіны, а таксама музейнай экспазіцыяй.

Працуе ў СДК сямейная дынастыя. Кіраўнік ансамбля песні і музыкі "Зараніца" - Алена Букач. А яе дачка Святлана Самулевіч - кіраўнік клуба аматараў фальклору «Магдаліна». Апошні быў створаны амаль трыццаць гадоў таму і мае дзве секцыі. "Спадчына", якая вядзе пошукавую дзейнасць, займаецца фіксаваннем і папулярызацыяй абрадавай паэзіі, эпічнага і празаічнага фальклору, рэгіянальнага танца. Секцыя ДПМ арганізуе выставы, стварае сцэнічныя касцюмы.

I такая разнастайная дзейнасць прыносіць свой плён. У выніку экспедыцый пазалетась быў знойдзены і запісаны ад Веры Шаўчук танец "Тэрніца". Маецца спадзяванне, што неўзабаве ён папоўніць спіс нематэрыяльнай спадчыны.

Але самае галоўнае, што нас усцешыла, у "Магдаліне" ёсць пераемнасць: кожны год у калектыў прыходзяць займацца спевамі дзеці, у тым ліку з горада. Многія з іх займаюцца народным мастацтвам з першага класа і да заканчэння школы. Згадаем адзін з такіх прыкладаў: 16-гадовая Аляксандра Кандрацюк прыйшла ў "Магдаліну" у першым класе, а сёння з'яўляецца выдатным майстрам аўтэнтычнага спеву.

Папраўдзе трэба сказаць, што за дзяцей у мясцовых фалькларыстаў ідзе пэўнае змаганне: частка юных выканаўцаў вучыцца ў раённай школе мастацтваў, дзе яны займаюцца яшчэ ў народным калектыве "Таўкачыкі", якім кіруе другая дачка  Алены Букач - Наталля Буневіч.

Здавалася б, нават з адной толькі "Магдалінай" мясцоваму дому культуры можна спачываць на лаўрах. Тым не менш прыносіць славу ўстанове і яшчэ адзін калектыў. Гурт "Зараніца" маладзейшы за "Магдаліну" на 5 гадоў. Асноўная яго спецыфіка - народная музыка. У складзе інструментальнага ансамбля мы налічылі баян, скрыпку, бубен, трашчотку, трохвугольнік ды іншыя ўдарна-шумавыя інструменты.

Маючы два такія моцныя калектывы, што яшчэ трэба СДК, каб быць заўсёды запатрабаваным і выконваць высокія планы па аказанні платных паслуг? I магдалінскі СДК з гэтым паспяхова спраўляецца.

Калі партнер - заможны

Напрыканцы нашага падарожа вырашылі наведаць яшчэ дзве цікавыя ўстановы. Першай па дарозе напаткалі вёску Хідры, дзе ўстанова культуры па сваім архітэктурным рашэнні нагадвае палац. I, трэба сказаць, дагледжаны. Больш за тое: насычаны самай разнастайнай дзейнасцю. Мы якраз патрапілі на спеўную рэпетыцыю мясцовай малечы, а пасля пазнаёміліся з дзейнасцю класа разьбяра па дрэве Івана Пархуціка. Маецца ва ўстанове і свой лялечны тэатр, якім кіруе выконваючая абавязкі дырэктара СДК Валянціна Ліхавідава. Але найбольш нас уразіў кіраўнік народнага хору "Крушына" Яўген Лесік, які віртуозна іграе на баяне, што ён нам і прадэманстраваў. Што цікава, у калектыве Лесік з 1982 года. У рыпертуары ж хору беларускія, рускія, украінскія песні, творы сучасных кампазітараў.

Звярнулі мы ўвагу і вось на які факт. У работнікаў культуры вескі Хідры - сталы і надзейны спонсар. Гэта мясцовае сельгаспрадпрыемства, якое дапамагае правядзеннем святаў, рамонтам будынка. I гэта не можа не радаваць, але сумна, што за ўсе нашы аўтатуры мы пабачылі толькі з паўдзясятка сельскіх устаноў культуры, якія актыўна падтрымліваюцца ў развіцці вясковымі сельскагаспадарчымі ці іншымі арганізацыямі. І справа не толькі ў фінансавай заможнасці ды ў вытворчай магутнасці тых арганізацый і прадпрыемстваў. Проста ўзначальваюць іх дальнабачныя кіраўнікі і стратэгі, якія разумеюць, што культуру і вытворчасць рухаць наперад варта адначасова. Інакш якая будзе культура вытворчасці?

Апошнім пунктам нашага падарожжа быў пазначаны колішні райцэнтр, мястэчка, а цяпер аграгарадок Дзівін. Як высветлілася ўжо ў час падарожжа, сёлета ён святкуе 550-годзе першага згадвання ў пісьмовых крыніцах. Урачыстасці былі запланаваныя на наступны дзень пасля нашага прыезду. А таму было трохі няёмка перашкаджаць сур'ёзнай падрыхтоўцы да свята. Ды не завітаць у мясцовы дом рамёстваў не маглі. I вось з якой прычыны: ва ўстанове распачалі выраб абсалютна новага для нашай краіны віду сувенірнай прадукцыі з катаха. Калі хто не ведае, то на беларускай мове гэта найменне кукурузнага пачатку. У вёсцы Дзівін знайшлі яму не толькі харчова-кармавое выкарыстанне. Больш дакладна, не знайшлі, а знайшла - Наталля Клімук, дырэктар дома рамёстваў. Падгледзеўшы такую тэхналогію стварэння сувенірных лялек у Чэхіі, Наталля Мікалаеўна вырашыла перанесці досвед на беларускую глебу. Метадам спроб і памылак літаральна за год атрымалася стварыць галерэю сялянскіх і шляхецкіх вобразаў, і кожная з лялек мае непаўторны палескі каларыт.

Але ў Дзівін варта ехаць не толькі для таго, каб паглядзець на новыя лялькі, але і каб навучыцца традыцыйнаму майстэрству: у доме рамёстваў праходзяць майстар-класы па вышыўцы, саломкапляценні, роспісе па дрэве і шкле. А таксама тут проста неабходна паслухаць аўтэнтычны фальклор. Паверце, ён таго варты.

Агульнае (не)лірычнае заканчэнне

На Кобрыншчыне ў клубных установах няма абедзенага перапынку: абед ёсць, а перапынак адсутнічае. Справа ў тым, што ў СДК штат - з некалькіх чалавек, і на абед яны ходзяць па чарзе. Выключэнне складаюць сельскія клубы, дзе працуе толькі загадчык. Але такіх устаноў няшмат. А цяпер скажыце, дзе яшчэ выкарыстоўваецца такая тактыка, якая вызначае стратэгію - нефармальную ўвагу да наведвальніка ўстановы культуры?

Яўген РАГІН, Кастусь АНТАНОВІЧ

Яндекс.Метрика