АД ДОБРЫХ СЛОЎ ДА СМАЧНЫХ КАРАВАЯЎ
Ад добрых слоў да смачных караваяў // Кобрынскі веснік. - 2016. — 30 лістапада. — С. 3.
У рамках месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры Навасёлкаўская публічная бібліятэка сумесна з Домам культуры правялі літаратурна-этнаграфічнае свята "Свая хатка, як родная матка".
АД ДОБРЫХ СЛОЎ ДА СМАЧНЫХ КАРАВАЯЎ
У рамках абласнога бібліятэчнага месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры "Маіх радкоў няма без Беларусі" Навасёлкаўская публічная бібліятэка сумесна з Домам культуры правялі літаратурна-этнаграфічнае свята "Свая хатка, як родная матка". На мерапрыемстве гучалі песні ў выкананні старэйшай жыхаркі вёскі Веры Бляян, шчырыя апладысменты выклікалі выступленні ўдзельнікаў фальклорнага калектыву Дома культуры, свае вершы прачытала мясцовая паэтэса Ніна Андрасюк. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з традыцыйнымі гульнямі вёскі. Сакрэтамі свайго мастацтва з гасцямі падзяліліся народныя ўмельцы Вольга Марчук і Аляксандра Альшэўская, а мясцовыя каравайніцы пачаставалі прысутных караваямі. Вялікую зацікаўленасць выклікала выстава вышыўкі, ткацтва, вязання, арыгамі «Таленты маёй вёскі».
Служба інфармацыі “КВ”