Слова жывое, гаворкае, роднае
24.02.2017 10:44
З мэтай папулярызацыі беларускай кнігі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з кінатэатрам “Вясёлка” правялі выязную літаратурную гадзіну ў Буховіцкай сярэдняй школе “Слова жывое, гаворкае, роднае”. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
Вучні разам з настаўнікамі ўзгадалі гістарычны шлях беларускай мовы, абмяркавалі беларускую літаратуру.
Своеасаблівую атмасферу стварылі цікавыя заданні і конкурсы, накіраваныя на кемлівасць і эрудзіраванасць вучняў. Праведзена літаратурная віктарына “Прыгарніся да роднага слова”.
Мерапрыемства завяршылася праглядам фільмаў “Размова пра мову” і “Якія сны сніць мядзведзь”.