Жывая памяць // Кобрынскі веснік.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Жывая памяць // Кобрынскі веснік.

PDF Печать E-mail

Жывая памяць // Кобрынскі веснік. - 2017. — 25 лютага. — С. 2.

Гісторыка-літаратурная гасціная "Жывая памяць", прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшла ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.


ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ

У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы была арганізавана гісторыка-літаратурная гасціная "Жывая памяць", прысвечаная гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. На сустрэчу былі запрошаны школьнікі старшых класаў.
Вядучыя, у ролі якіх выступілі бібліятэкары Юлія Кузьмінчук і Ларыса Нясцюк, паведамілі юнакам і дзяўчатам хроніку ваенных дзеянняў. Былі прадэманстраваны кадры дакументальнага фільма, працытаваны ўспаміны некаторых удзельнікаў той вайны. Але самым цікавым момантам мерапрыемства, безумоўна, стала сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Іосіфам Андраюком.
Іосіф Браніслававіч у час баявых дзеянняў быў намеснікам камандзіра асобнага батальёна аховы, і яму было што расказаць цікавага прысутным.
Затым вядучыя нагадалі, якіх ахвяр каштавала вайна ў Афганістане для былога Савецкага Саюза, Беларусі і нашага раёна. Вынік такіх мерапрыемстваў заўсёды адзін - паказаць, як дорага каштуе мір, які нашаму пакаленню завешчана берагчы.

Яндекс.Метрика