Мовы друкаванай чароўныя словы
30.05.2017 14:51
Метадыстамі аддзела маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі выдадзены зборнік сцэнарных матэрыялаў да Дня беларускага пісьменства і друку “Мовы друкаванай чароўныя словы”.
У зборнік увайшлі сцэнарыі да Дня беларускага пісьменства і друку. Пры складанні зборніка выкарыстаны сцэнарныя матэрыялы з часопісаў “Бібліятэка прапануе”, “Роднае слова” і матэрыялы аддзела бібліятэчнага маркетынгу.
Дадзенае выданне прызначана ў дапамогу супрацоўнікам публічных бібліятэк, настаўнікам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў правядзенні мерапрыемстваў літаратурнай тэматыкі. Смотреть