Аб выніках XXV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Аб выніках XXV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры»

PDF Печать E-mail

Аб выніках XXV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры» : загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь // Бібліятэчны свет. – 2017. - № 3. – С. 3-4.

Сярод пераможцаў конкурсу – цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці.

г. Мінск

Аб выніках XXV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры»

На падставе пункта 18 Інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры», зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 г. № 52, і пратакола пасяджэння журы XXV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры» ад 15.05.2017 № 1,

ЗАГАДВАЮ:

1. Узнагародзіць пераможцаў XXV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры» (далей - конкурс):
1.1. у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем»:
1.1.1. дыпломамі першай ступені і грашовымі прэміямі ў памеры 50 базавых велічынь: Цэнтральную гарадскую дзіцячую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма г. Баранавічы» Брэсцкай вобласці;
Чэрнеўскую сельскую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Дрыбінская бібліятэчная сетка» Магілёўскай вобласці;
1.1.2. дыпломамі другой ступені і грашовымі прэміямі ў памеры 40 базавых велічынь:
Раённую дзіцячую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Горацкая раённая бібліятэчная сетка» Магілёўскай вобласці;
Камянюцкую сельскую бібліятэку-філіял № 20 дзяржаўнай установы культуры «Камянецкая раённая бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці;
1.1.3. дыпломам трэцяй ступені і грашовай прэміяй у памеры 30 базавых велічынь:
Бібліятэку-філіял № 2 дзяржаўнай установы «Сетка публічных бібліятэк г. Гомеля»;
Дварышчанскую сельскую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы» Гродзенскай вобласці;
1.2. у намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы»:
1.2.1. дыпломамі першай ступені і грашовымі прэміямі ў памеры 50 базавых велічынь:
Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя К. Маркса ўстановы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва»;
Агарэвіцкую сельскую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці;
1.2.2. дыпломамі другой ступені і грашовымі прэміямі ў памеры 40 базавых велічынь: Цэнтральную раённую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Кобрынская раённаяцэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці;
Ржаўскую сельскую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна»;
1.2.3. дыпломам трэцяй ступені і грашовай прэміяй у памеры 30 базавых велічынь:
Дзяржаўную ўстанову культуры «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева» Мінскай вобласці;
Філіял Сапоцкінская гарпасялковая бібліятэка - цэнтр турызму і краязнаўства дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр»;
1.3 у намінацыі «За пошукавую і даследчую працу»:
1.3.1. дыпломамі першай ступені і грашовымі прэміямі ў памеры 50 базавых велічынь:
Дзяржаўную ўстанову культуры «Зэльвенская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці;
Казловіцкую сельскую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Калінкавіцкага раёна» Гомельскай вобласці;
1.3.2. дыпломамі другой ступені і грашовымі прэміямі ў памеры 40 базавых велічынь:
Гарадскую бібліятэку № 4 імя Б.М. Мікуліча ўстановы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Бабруйска» Магілёўскай вобласці;
Сасноўскую сельскую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Віцебская раённая цэнтра- лізаваная бібліятэчная сістэма» Віцебскай вобласці;
1.3.3. дыпломамі трэцяй ступені і грашовымі прэміямі ў памеры 30 базавых велічынь:
Цэнтральную раённую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці;
Махроўскую сельскую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Іванаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава» Брэсцкай вобласці;
1.4. у намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання»:
1.4.1. дыпломамі першай ступені і грашовымі прэміямі ў памеры 50 базавых велічынь: Дзяржаўную ўстанову культуры «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік» Мінскай вобласці;
Салтаноўскую сельскую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк» Гомельскай вобласці;
1.4.2. дыпломамі другой ступені і грашовымі прэміямі ў памеры 40 базавых велічынь:
Дзіцячую бібліятэку № 10 дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк» г. Мінска;
Філіял «Пагародзенская сельская бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Воранаўская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці;
1.4.3. дыпломамі трэцяй ступені і грашовымі прэміямі ў памеры 30 базавых велічынь:
Цэнтральную раённую бібліятэку імя Я. Янішчыц дзяржаўнай установы культуры «Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці;
Махаўскую сельскую бібліятэку дзяржаўнай установы культуры «Магілёўская раённая сетка публічных бібліятэк» Магілёўскай вобласці.
2. Прысудзіць заахвочвальныя грашовыя прэміі ў памеры 10 базавых велічынь:
Дзіцячай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка» Віцебскай вобласці;
Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы дзяржаўнай установы культуры «Іўеўская раённая бібліятэка» Гро¬дзенскай вобласці;
Завалочыцкай сельскай бібліятэцы дзяржаўнай установы культуры «Сетка публічных бібліятэк Глускага раёна» Магілёўскай вобласці;
Цэнтральнай раённай бібліятэцы дзяржаўнай установы культуры «Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Віцебскай вобласці.
3. Аддзелу бухгалтарскага ўліку (Гурыновіч А.М.) забяспечыць выплату грашовых прэмій названым у пунктах 1 і 2 гэтага загада за кошт сродкаў, прадугледжаных Міністэрству культуры на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гг. (падпраграма «Мастацтва і творчасць»),
4. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка Міністра Чэрніка В.М.


Міністр Б. У. Святлоў

Яндекс.Метрика