Асяродак культуры
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Асяродак культуры

PDF Печать E-mail

Гогаль, С. Асяродак культуры / Святлана Гогаль // Заря. – 2017. – 29 июня. - С. 18.

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка – у ліку пераможцаў XXV рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяро¬дак нацыянальнай культуры".


Асяродак культуры

Міністэрства культуры Рэспублікі Бела¬русь назвала пераможцаў XXV рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяро¬дак нацыянальнай культуры".
У гэтым праекце штогод актыўна ўдзельнічаюць і бібліятэкары Брэсцкай вобласці. Сёлета яны вызначыліся ў некалькіх намінацыях. Так, у намінацыі "За значны уклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем" дыплом першай ступені прысуджаны Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы", а Камянюцкай сельскай бібліятэцы-філіялу № 20 ДУК "Камянецкая раённая бібліятэчная сістэма"- дыплом другой ступені.
Агарэвіцкая сельская бібліятэка Ганцавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка адзначаны дыпломамі першай і другой ступені адпаведна ў намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы".
Узнагароды - дыпломы трэцяй ступені ў намінацыі "За пошукавую і даследчую працу" атрымалі Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка і Махроўская сельская бібліятэка ДУК "Іванаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава". Дыплом такой жа вартасці прысуджаны Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц у намінацыі "За падтрымку і развіццё чытання".

Святлана ГОГАЛЬ

Яндекс.Метрика