Радкі, пранікнёныя любоўю // Кобрынскі веснік. – 2017. – 19 ліпеня. – С. 2.
Радкі, пранікнёныя любоўю // Кобрынскі веснік. – 2017. – 19 ліпеня. – С. 2.
Святам "Любімы сэрцам горад Кобрын" прызналіся ў пачуццях роднаму гораду супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Радкі, пранікнёныя любоўю
Святам "Любімы сэрцам горад Кобрын" прызналіся ў пачуццях роднаму гораду аматары кнігі і чытання. Супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, непасрэдныя арганізатары мерапрыемства, улічылі ўсе густы чытачоў і прапанавалі кабрынчанам пасядзець у чытацкім скверы "Летам з кнігай на лаўцы", дзе былі прадстаўлены разнастайныя кніжныя выставы.
Пра гісторыю Кобрына і яго сучаснае жыццё расказала экспазіцыя "Кобрын: багатае мінулае, годная сучаснасць", у якой сярод іншых прапаноўваліся краязнаўчыя матэрыялы, выдадзеныя "пад грыфам" біблія- тэкі.
Цудоўным дапаўненнем да стварэння вобраза чытаючага Кобрына стаў паэтычны подыум з удзелам членаў народнага аматарскага аб'яднання "Белы бусел". З вуснаў кобрынскіх паэтаў гучалі прыгожыя трапныя радкі, пранікнёныя любоўю да роднага горада.