Дакрануцца да спадчыны
Бакун, А. Дакрануцца да спадчыны // Кобрынскі веснік. - 2017. - 5 жніўня. - С. 3.
У Арэхаўскай публічнай бібліятэцы адбыўся гістарычны экскурс “Роднага слова ўсмешка”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Дакрануцца да спадчыны
Гістарычны экскурс “Роднага слова ўсмешка”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, арганізаваны ў Арэхаўскай публічнай бібліятэцы, нягледзячы на час летніх канікулаў і адпачынку, сабраў нямала прыхільнікаў беларускай літаратурнай творчасці.
Наведвальнікам бібліятэкі ў гэты дзень была прадстаўлена магчымасць зазірнуць у мінулае і пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення беларускага кнігадрукавання, дакрануцца да цікавых фактаў з біяграфіі выдатных постацяў, што праславілі свой народ бессмяротнымі тварэннямі. Адчуць атмасферу скарынаўскай эпохі юным чытачам дапамог і той факт, што дзеці самі спрабавалі рабіць пёры, падобныя на тыя, якімі калісьці карыстаўся вядомы асветнік, і намаляваць імі друкарскі знак Скарыны. Прэзентацыя “Сем цудаў Беларусі”, віктарына “Назаві слова”, “Кніжная кладавая”, выстава “Ля вытокаў беларускай пісьменнасці”, якімі суправаджалася мерапрыемства, таксама выклікалі масу эмоцый і разважанняў.
Алена БАКУН