КАБ УСІМ НАМ ХАПАЛА НАТХНЕННЯ!
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

КАБ УСІМ НАМ ХАПАЛА НАТХНЕННЯ!

PDF Печать E-mail

 

Другак, Ж. П. Каб усім нам хапала натхнення! .. / [Жанна Другак ; гутарыў] Леў Міхайлаў // Кобрынскі веснік. - 2016. — 17 снежня. — С. 3.

Гутарка з кіраўніком РА Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ж. П. Другак.

 

1 


КАБ УСІМ НАМ ХАПАЛА НАТХНЕННЯ!

 

Падагульняючы зробленае за год, які быў абвешчаны Годам культуры, наша газета не могла абмінуць дзейнасць раённай арганізацыі Беларускага профсоюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, якую сёння ўзначальвае Жанна ДРУГАК, дырэктар КУКП “Кобрынская раённая кінавідэасетка ”. Заўсёды ініцыятыўная, абаяльная, кантактная і дзелавая, Жанна Паўлаўна арганічна ўпісалася ў ролю старшыні раённых “культурных” прафсаюзаў, аддаючы ім шмат сіл, энергіі і часу.

- Жанна Паўлаўна, сярод вашых “падначаленых" можаце назваць якую-небудзь пэўную структуру, чыю дзейнасць сёлета можна вылучыць неяк асабліва?

- Думаю, калі мы пачнем гаварыць пра ўсіх асобна - а на сённяшні дзень наша арганізацыя налічвае 15 “пярвічак” - для гэтага нам спатрэбіцца даволі шмат часу. Таму лепш сказаць, што сёлета, у Год культуры, ва ўсіх былі свае адметныя дасягненні. і некага канкрэтна вылучыць цяжка... Пачнем з таго, што сам па сабе галіновы прафсаюз быў перайменаваны. Калі раней ён называўся “Беларускі прафсаюз работнікаў культуры”, то цяпер - “Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму”. Таму сёння і мая асабістая задача: болей актывізаваць дзейнасць аб’яднанняў і структур, якія займаюцца фізкультурай і спортам, турыстычнымі маршрутамі і г.д. Таксама сёлета, дзеля аптымізацыі агульнай структуры, была створана ДУК “Кобрынская раённая клубная сістэма”, і адпаведна створана пярвічная прафсаюзная арганізацыя, у межах раённай арганізацыі знаходзіцца і ДТСААФ. У іх таксама свае дасягненні. На працягу года праходзілі памятных мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю ваенна-гістарычнага музея імя А. В.Суворава. Пад яго эгідай адбыліся турыстычныя паездкі на сядзібу Нямцэвічаў у Скокі, у новы музей на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці “Тэрыторыя свету". Адсвяткавалі свае значныя юбілеі некаторыя народных калектывы. Ушаноўвалі таксама канкрэтных людзей за асабістыя заслугі. І ніводная з гэгых падзей не абыходзілася без удзелу раённай арганізацыі прафсаюзаў.

- Калі гаворка ідзе аб прафсаюзах, лагічна, што вам даводзіцца займацца не толькі культурнымі мерапрыемствамі?

-Так, шмат увагі ўдзяляецца таму ж сацыяльнаму партнёрству. У кожнай “пярвічцы” заключаны калектыўны дагавор. На сённяшні дзень у структуры прафсаюза 100% членства. Пад нашай пільнай увагай - работа моладзі ў працоўным калектыве, мерапрыемствы па сацыяльнай абароне людзей сталага ўзросту, ветэранаў, якія выйшлі на пенсію, забеспячэнне ўстойлівага сацыяльнаэканамічнага развіцця, прадуктыўная занятасць работнікаў, узровень іх аплаты працы, бяспечныя ўмовы працы, а таксама іншае рэгуляванне працоўных і звязаных з імі адносінаў на аснове сацыяльнага партнёрства.

Штогод Федэрацыя прафсаюзаў ладзіць конкурс на лепшую “пярвічку”. У мінулым годзе мы бралі ўдзел таксама і прадстаўлялі нашу бібліятэку: ДУК “Кобрынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Дарэчы, нядаўна тут памяняўся дырэктар: ім стала Ларыса Легацюк. Для мяне сімвалічна тое, што яна - былы старшыня прафсаюзнага камітэта бібліятэчнай цэнтралізаванай сістэмы, як яна называлася раней. Цяпер старшыня “пярвічкі” – Кацярына Нясцюк. Яна вельмі хутка улілася ў калектыў, адчуваецца, чалавек на сваім месцы. сапраўдны прафсаюзны лідар. Прыемны для нас вынік - дыплом 2 ступені рэспубліканскага агляду – конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю Беларускага прафсаюза работнікаў культуры за 2015 г. Таксама Федэрацыя пералічыла на рахунак прафсаюза бібліятэчнай сістэмы 3 мільёны рублёў “старымі” грашыма. За гэтыя сродкі была набыта дадатковая аргтэхніка, неабходная для пашырэння інфармацыйных паслуг. У названым конкурсе мяркуем паўдзельнічаць і сёлета.

Вядома, заўсёды важна натхніць, скаардынаваць і скіраваць людзей у тым ці іншым накірунку. Але хацелася б, каб і працоўныя калектывы часцей самі ініцыявалі нейкі розгалас і хвалю пра сябе, паколькі за ўсіх сказаць важкае слова, закрануць увагу з боку іншых - часам віхуры штодзённых падзей складана... Калі пытанні вырашаюцца разам, і пры гэтым вылучаецца нейкі лідар, дык ён павінен быць такім, які ўмее паставіць галоўным прыярытэтам агульную справу і, як вынік, годныя дасягненні ў ёй. Яшчэ прафсаюз - гэта заўсёды прафесіянальныя святы. У Дзень культработніка праводзілі спартландыю. Па штогадовай прыемнай традыцыі запрашаем ветэранаў на Дзень пажылых людзей. Ва ўрачыстай атмасферы прайшло віншаванне з 70-годдзем былога дырэктара ваенна-гістарычнага музея Н. М. Пліско. Заўсёды рады нашым ветэранам... Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць Ігару Чэрніку - нашаму адзінаму заслужанаму работніку культуры яшчэ былой БССР за яго творчасць, Сцяпану Рагачуку, які шмат гадоў з’яўляўся прафсаюзным лідарам па рабоце з ветэранамі. Сёння гэтую эстафету прыняла Вольга П’янцава, загадчыца аўтаклуба ДУК “Кобрынская раённая клубная сістэма”. Увогуле, нашы ветэраны, усе тыя людзі, якія зрабілі значны ўклад у развіццё Кобрыншчыны — асобы вельмі актыўныя, часта ініцыятыва зыходзіць менавіта ад іх.

- Жанна Паўлаўна, наша размова адбываецца ў сярэдзіне снежня, хутка Новы год.

- Вядома, пра навагоднія святы таксама ніколі не забываем. Кожны член прафсаюза атрымлівае святочны падарунак, у кожным калектыве праходзяць сустрэчы-ўшанаванні як ветэранаў, так і сваіх цяперашніх работнікаў. У Палацы культуры праводзяцца традыцыйныя ёлкі для дзяцей. Абавязкова нашы дзеці ўдзельнічаюць у абласной ёлцы, якую праводзіць ужо абкам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Сёлета гэта будзе навагодні спектакль "Залаты ключык” у Брэсцкім драмтэатры. Усім працоўным калектывам, асабліва работнікам культуры, хочацца пажадаць творчай рэалізацыі. Усім без выключэння - сямейнага дабрабыту. Калі добра ў сям’і - людзі спакойна і з задавальненнем ідуць на работу.

 

Запісаў

Леў МІХАЙЛАУ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, дырэктар Кобрынскай раённай кінавідэасеткі Жанна Другак (справа) і старшыня пярвічнай арганізацыі прафсаюзаў ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сісіэма» Кацярына Нясцюк з дыпломам аб перамозе ў аглядзе- конкурсе на лепшую пярвічную арганізацыю Беларускага прафсаюза работнікаў культуры за 2015 г.

Яндекс.Метрика