Бакун, А. Цішыню вымяраюць старонкамі / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. – 2018. – 15 верасня. – С. 9.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Бакун, А. Цішыню вымяраюць старонкамі / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. – 2018. – 15 верасня. – С. 9.

PDF Печать E-mail

Бакун, А. Цішыню вымяраюць старонкамі / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. – 2018. – 15 верасня. – С. 9.

Бібліятэка ў вёсцы Залессе мае сваю адметнасць, і гэтую разынку ёйнадае яго гаспадыня Ірына Пакалюк.

 

ФАКТЫ. ПАДЗЕІ. ЛЮД31

15 верасня - Дзень бібліятэк

 

Цішыню вымяраюць старонкамі

 

Сярод 35 бібліятэк, якія ўваходзяць у склад ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», а гэта - центральная раённая бібліятэка, філіял «Дзіцячая бібліятэка», бібліёбус, 2 філіялы ў раёне і 30 публічных бібліятэк, храм для душы ў вёсцы Залессе мае сваю адметнасць, і гэтую разынку яму надае яго гаспадыня Ірына Пакалюк.

Калі заплюшчыць вочы і перанесціся думкам туды, дзе адчуваеш сябе шчаслівым (я не кажу зараз пра дом і сям'ю), то гтэта - мая бібліятэка, - прызнаецца ў любві да сваей работы настаўнік па адукацыі, бібліятэкар па прызванні Ірына Васільеўна. Часовая замена дэкрэтнага водпуску для жанчыны абярнулася 21 цікавым, насычаным творчых пошукаў і цёплых зносінаў годам, дзе не было ніводнага дня шкадавання, што выпадковая сітуацыя так перавярнула ўсё яе жыццё.

Гісторыя Залескай бібліятэкі налічвае больш за 70 гадоў. У цяжкія для беларускага народа часы, выкліканыя ваенным ліха- леццем, якое пакінула пасля сябе смерць, голад і разбурэнне, у сценах бібліятэкі народ шукаў спакой і гармонію, святло і надзею, чэрпаў сілы для веры ў лепшае. Жыватворны агонь кнігі і зараз, у век новых тэхналогій, не перастае асвятляць дарогу 450 карыстальнікам, з якіх 150 дзяцей, - пастаянным наведвальнікам Залескай публічнай бібліятэкі. 3 7000 адзінак кніжнага фонду любы чытач знойдзе тут тое, што даспадобы яму ў пэўны час і настрой. А калі і разгубіцца ён перад выбарам, то вопытны бібліятэкар дапаможа зарыентавацца ў бязмежнай крыніцы мастацкага слова ці прывязе неабходную кнігу з раённай бібліятэкі, цесныя сувязі з якой не раз дапамагалі выйсці з сітуацыі і задаволіць інтарэсы запатрабавальнага чытача.

- Адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі - духоўна-маральнае выхаванне, і акцэнт у першую чаргу робіцца на падрастаючае пакаленне. Дзяцей мала навучыць чытаць, іх трэба навучыць думаць, разважаць над прачытаным, дзяліцца сваімі ўражаннямі, - расказвае Ірына Васільеўна.

Узаемадзеянне з Залескім цэнтрам культуры і вольнага часу, школай, сельскім Саветам, нядзельнай школай, што адкрылася пры Свята-Петрапаўлаўскай царкве, дапамагае бібліятэкару дасягнуць пастаўленых мэт. Той факт, што людзі ўсё больш і больш пачалі звяртацца да духоўнага пачатку, не можа не радаваць Ірыну Васільеўну. Запатрабаванні чытачоў у праваслаўнай літаратуры цалкам забяспечвае Свята-Петрапаўлаўская царква, якая выпісвае для сваіх прыхаджан на адрас бібліятэкі шэраг часопісаў і газет. Як заўважае бібліятэкар, калі раней такая літаратура карысталася папулярнасцю сярод сталага насельніцтва, то ў апошні час да яе звяртаюцца і дзеці. Магчыма, адыграла сваю ролю і тое, што ў сценах бібліятэкі са школьнікамі часта ставяцца тэатраліза- ваныя пастаноўкі па матывах твораў вядомых класікаў, у якіх галоўнае месца займае тэма дабра, хрысціянскіх адносінаў і традыцый. Так вучні, асэнсоўваючы перажытае на сцэне, затым зноў звяртаюцца да твораў, каб удумліва перачытаць іх яшчэ раз.

Немалаважнае значэнне надае Ірына Пакалюк і ар- ганізацыі інфармацыйных гадзін, гутарак за круглым сталом, выстаў, цікавае афармленне і інфармацыйнасць якіх застаўляе спыніцца наведвальнікаў і звярнуць увагу на тыя падзеі, да якіх яны прымеркаваны, глыбей даведацца пра нейкія факты з жыцця краіны, яе гісторыі. У год малой радзімы бібліятэкар не магла абмінуць творчасць паэтаў-землякоў. Сустрэча вяскоўцаў з удзельнікамі народнага аматарскага аб'яднання «Белы бусел», прымеркаваная ў тым ліку і да Дня беларускага пісьменства, атрымалася шчырай і цёплай, пакінуўшы прыемныя ўспаміны і жаданне яшчэ раз пачуць вершы з вуснаў Людмілы Лазюк, Наталлі Цярэнцьевай, Людмілы Ярмалюк, Васіля Ярмашука.

Нават у свой выхадны дзень, напоўнены думкамі пра ўборку ўраджаю з агарода, Ірыну Пакалюк я застала на працоўным месцы.

- Агарод пачакае, - усміхаецца жанчына, - а свята вёскі, як кажуць, на носе. Мае чытачы робяць мяне шчаслівай і застаўляюць адчуваць патрэбнай. Я ў сваю чаргу хачу выказаць ім словы ўдзячнасці і вялікай павагі.

Раскрываючы некаторыя сакрэты, якія чакаюць лепшых чытачоў бібліятэкі на свяце вёскі, у якасці прыкладу для тых, хто яшчэ не знайшоў агульнай мовы з кнігай, мая гераіня прыводзіць самага сталага аматара мастацкага слова - 80-гадовага жыхара вёскі Закросніца, чый фармуляр на сённяшні дзень самы тоўсты, - Фёдара Арабея. Пяцікласніца Залескай сярэдняй школы Анастасія Кулік таксама ведае, як можна асвятліць шэрыя будні, калі пад рукой у цябе ёсць цікавая кніга, як і пенсіянерка Вера Манецкая, якая знайшла аддушыну ў творах беларускамоўных аўтараў.

Разваг песімістаў наконт будучыні бібліятэк Ірына Пакалюк не раздзяляе:

-     Бібліятэкі - скарбніцы багацця чалавечай душы, а хіба могуць душы апусцець?

Алена БАКУН.

Яндекс.Метрика