Пясняр Палесся!
05.11.2018 09:30
Паэтычная вечарына «Пясняр Палесся!», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Д. Н. Фалькоўскага, адбылася ў літаратурнай гасцёўне пры Хідрынскай публічнай бібліятэцы і праводзілася сумесна з Хідрынскім Цэнтрам культуры і дасуга. Прысутныя прагледзелі відэапрэзентацыю «Сын двух народаў!», праслухалі беларуска-украінскія песні, выкананыя ўдзельнікамі фальклорнага гуртка і вершы Дзмітрыя Фалькоўскага ў выкананні вучняў Хідрынскай сярэдняй школы. Бібліятэкар арганізавала літаратурна-тэматычную выставу матэрыялаў аб жыцці і творчасці паэта.