База даных «Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага краю»
06.11.2018 10:06
У рамках Года малой радзімы бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана краязнаўчая паўнатэкставая база даных «Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага краю».
База даных «Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага краю» - другі этап праекта пад агульнай назвай «Імёны на карце Кобрыншчыны». Асаблівасцю гэтага электроннага рэсурса з’яўляецца тое, што ён уключае інфармацыю не толькі пра ганаровых грамадзян горада Кобрына, Кобрынскага раёна, але і пра землякоў, якія сталі ганаровымі грамадзянамі іншых гарадоў, і, дарэчы, не толькі беларускіх. І яшчэ – у Кобрынскім раёне ёсць населены пункт, які мае ганаровых грамадзян сваёй мясцовасці, - гэта аграгарадок Павіцце. З 2014 года званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна» прысвойваецца жыхарам аграгарадка Павіцце і людзям, якія пражываюць за яго межамі, за адмысловыя заслугі перад аграгарадком.
БД створана з мэтай захавання памяці пра людзей, якія ўдастоены найвышэйшай узнагароды сваёй малой радзімы, для прымнажэння ведаў пра іх жыццё і дзейнасць, асабісты ўклад у развіццё нашага горада, раёна.
HEADER