Рукапісы не гараць
Ногач, Г. Рукапісы не гараць / Ганна Ногач // Кобрынскі веснік. - 2018. — 10 лістапада. — С. 4.
Да 120-годдзя Д. Фалькоўскага супрацоўнікамі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана літаратурная вечарына «Пясняр Палесся».
Рукапісы не гараць
3 лістапада кабрынчане, а таксама госці з Украіны на чале з кіраўніком консульства Украіны ў Брэсце Анатолем Дзідэнкам адсвяткавалі 120-годдзе з дня нараджэння паэта Дзмітрыя Фалькоўскага (Леўчука), ураджэнца вёскі Вялікія Лепясы.
Пачатак святочным мерапрыемствам паклала ганаровае ўскладанне кветак і вянкоў да помніка паэту, якое ўзначаліў старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Як заўважыў Іван Аляксеевіч у сваім звароце да прысутных, нягледзячы на тое, што пісаў Дзмітрый Фалькоўскі на ўкраінскай мове і большую частку свайго жыцця пражыў у Кіеве, ён назаўсёды застанецца сынам двух народаў - беларускага і ўкраінскага, бо паэт ніколі не аддзяляў сябе ад роднага Палесся, малой радзімы, вобраз якой тонкай ніткай прайшоў праз усю яго творчасць.
Ад імя дэлегацыі з Украіны Анатоль Дзідэнка падзякаваў кабрынчанам за тое, што яны шануюць памяць пра сына двух братніх народаў.
А свята прадоўжылася літараіурнай вечарынай «Співець Полісся», арганізаванай супрацоўнікамі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, і музычнай імпрэзай у Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў, якія сталі лагічным вынікам ушанавання памяці паэта-земляка.
Ганна НОГАЧ.