Хочаш ведаць свой край - у бібліятэку завітай
26.11.2018 09:54
У рамках месячніка «Маіх радкоў няма без Беларусі» Восаўская публічная бібліятэка арганізавала краязнаўчае падарожжа «Хочаш ведаць свой край - у бібліятэку завітай». Бібліятэкар расказала аб мінулым і сучасным нашай краіны, пазнаёміла з экспанатамі «Кутка старажытнага побыту». Юныя карыстальнікі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны «Мая Беларусь», «Закончы беларускую прымаўку», «Перакладзі слова на беларускую мову» і ўдзельнічалі ў конкурсе «Чытаем вершы беларускіх паэтаў». У канцы мерапрыемства для дзецей быў арганізаваны салодкі стол.