На пачатку было слова
Алізар, К. На пачатку было слова / Ксения Алізар // Кобрынскі веснік. – 2019. – 31 жніўня. - С. 4. У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы пачала дзейнічаць кніжная выстаўка «Шлях друкаванага слова», прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці.
На пачатку было слова
Цэнтрам Дня беларускай пісьменнасці ў гэтым годзе стане горад Слонім. Мерапрыемствы, прысвечаныя святу, пройдуць па ўсёй краіне. Кабрынчане змогуць далучыцца да яго, наведаўшы Кобрынскую цэнтральную раённую бібліятэку, дзе з 28 жніўня дзейнічае кніжная выстава «Шлях друкаванага слова».
Наша выстава раскажа, якім шляхам слова ішло да кнігі, як бераглі яго славутыя першаасветнікі нашай зямлі Кірыла Тураўскі і Ефрасіння Полацкая, як увасобіў яго на паперы першадрукар Францыск Скарына, як карыстаюцца ім сучасныя пісьменнікі, - гаворыць галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Кірыеўская.
Экспазіцыя будзе працаваць на працягу тыдня.
Па словах бібліятэкараў, беларускія кнігі карыстаюцца попытам у чытачоў. Шмат чытаюць як людзі сталага ўзросту, так і школьнікі. 3 бе- ларускіх аўтараў у бібліятэцы папулярныя творы класікаў. Вялікую цікавасць у моладзі выклікаюць сучасныя аўтары Святлана Алексіевіч, На- талля Батракова, Уладзімір Гніламёдаў, Георгій Марчук. Віктар Праўдзін і іншыя.
Ксенія АЛІЗАР.