Знаёмімся з «ПоэтиКо»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

 

Ефціфеева, Н. Знаёмімся з «ПоэтиКо» / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. – 2019. – 4 верасня. – С. 8.

Літаратурны клуб «ПоэтиКо» пачаў працаваць пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

 

 

Знаёмімся з «ПоэтиКо»

 

«Поэтический Кобрин» - скарочана «ПоэтиКо». Літаратурны клуб з такой паэтычнай назвай пачаў працаваць пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

На першым пасяджэнні паэты Кобрыншчыны згадзіліся «пісаць у рытме сэрца» - менавіта гэтыя словы яны абралі сваім дэвізам.

Знаёмства членаў клуба прайшло незвычайна. Вершаваныя экспромты «Зарыфмую імя сваё» дазволілі кожнаму аўтару не толькі назваць сябе, але і паказаць свае літаратурныя здольнасці. Прадстаўленне асабістай творчасці прадоўжылася чытаннем раней напісаных вершаў.

У задачы клуба ўваходзіць развіццё творчых літаратурных навыкаў. Таму амаль на кожным пасяджэнні будзе адведзены час урокам вершаскладання.

 

Наталля ЕФЦІФЕЕВА, бібліятэкар

аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі.

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика