Дарогамі Перамогі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Дарогамі Перамогі

PDF Печать E-mail

Бялоў, Д. Дарогамі Перамогі / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. – 2019. – 28 верасня. – С. 4.

У рамках аўтапрабегу «Масква - Мінск - Брэст» у Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы была прэзентавана кніга пісьменніка-гісторыка Сяргея Палонскага «Восем вялікіх бітваў 1941-1945».


Дарогамі Перамогі


75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - значная дата ў гісторыі, што напамінае нам пра вялікі гераізм нашага народа, які, нягледзячы ні на што, адстаяў сваю свабоду. У гонар гэтай даты і 110-годдзя з дня нараджэння славутага лётчыка Сяргея Грыцаўца 10 верасня ў Маскве стартаваў аўтапрабег «Масква - Мінск - Брэст», які 21 верасня прыбыў на Кобрыншчыну.

У скверы імя В. П. Пуганава, які стаў першым прыпынкам на маршруце прабегу ў нашым горадзе, у гэты дзень было шматлюдна - павітаць удзельнікаў прыйшлі прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улад, Кобрынскай РА РГА «Белая Русь», Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ, ваенных камісарыятаў, ветэраны і вучні школ горада.
- Сімвалічна, што старт аўтапрабегу быў дадзены на Паклоннай гары, у мемарыяльным комплексе памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, лакальных войнаў і ваенных канфліктаў, - адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыя- нальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч. - Правядзенне такой акцыі - гэта знак глыбокай павагі да тых, хто стаў на абарону сваёй Айчыны, і чарговае пацвярджэнне сяброўства братэрскіх народаў Расіі і Беларусі.
Ва ўрачыстай атмасферы Васілій Дземідовіч і віцэ-прэзідэнт Агульнарасійскага патрыятычнага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Поле воінскай славы - памяць пакаленняў» палкоўнік у адстаўцы Мікалай Собалеў усклалі вянок да помніка савецкім воінам у скверы Пуганава. Як падкрэсліў Мікалай Собалеў, у гады вайны Беларусь прыняла на сябе першы моцны ўдар. Удзельнікі прабегу ставяць сваёй мэтай наведаць усе месцы, дзе праходзіла наступальная аперацыя «Баграціён», сустрэцца з моладдзю.
Другая частка мерапрыемстваў прайшла ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, дзе падчас круглага стала была прэзентавана кніга пісьменніка-гісторыка Сяргея Палонскага «Восем вялікіх бітваў 1941-1945».
- Наша зямля перажыла шмат войнаў, аднак да гітле- раўцаў ніхто і ніколі не ставіў сваёй мэтай цалкам знішчыць славян як нацыю, - адзначыў Сяргей Іванавіч. - У мяне ёсць трагічнае адчуванне пагаршэння гістарычнай памяці - мы пачынаем забываць увесь жах Вялікай Айчыннай вайны. Мне вельмі прыемна бачыць тут хлопцаў і дзяўчын у ваеннай форме, прыемна, што ва ўсіх гарадах нас сустракае сваімі сцягамі грамадскае аб'яднанне «Белая Русь». У руках моладзі - будучыня, і яна ў першую чаргу павінна ведаць гісторыю, помніць сваіх герояў.
Сяргей Палонскі расказаў прысутным аб стварэнні кнігі, якая раскрывае перад чытачамі галоўныя бітвы 'Вялікай Айчыннай вайны, і перадаў яе экзэмпляры ў дар дырэктару Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Ларысе Легацюк і старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў» Уладзіміру Кузічу. У сваю чаргу ад усіх кабрынчан Васілій Дземідовіч прэзентаваў пісьменніку выданні аб Кобрыншчыне, у тым ліку кнігу «Памяць. Кобрынскі раён». Выдатным сюрпрызам для ўдзельнікаў мерапрыемства стала выступление паэта, музыканта, ветэрана вайны ў Афганістане і чачэнскіх кампаній, палкоўніка запаса Валерыя Матвеева, які выканаў патрыятычныя песні ўласнага сачынення.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Яндекс.Метрика