Талент вялікай любові да жыцця
Рагін, Я. Талент вялікай любові да жыцця / Яўген Рагін // Культура. – 28 верасня (№ 39). – С. 10.
Талент вялікай любові да жыцця
… Рэха Дня бібліятэк. 80-гадовы юбілей адсвяткавала Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка. Супрацоўнік аддзела бібліятэчнага маркетынгу Наталля Ефціфеева распавядае: "Да знамянальнай даты прымеркавалі літаратурны конкурс "Вясёлка сугуччаў". Аўтары даслалі 38 твораў. У кожнай з пяці намінацый журы вызначыла пераможцу. Імі сталі Валянціна Літошык ("Віншаванне бібліятэкару"), Зінаіда Навасад ("Вершы аб бібліятэцы"), Валянціна Пігас ("Вершы пра кнігу"), Валянціна Саўчук ("Апавяданні аб бібліятэцы ") і Таццяна Сацук ("Апавяданні пра кнігу"). Пераможцаў узнагародзілі на паэтычным нон-стопе "Кніжная імперыя". Вельмі рэдкі выпадак канкрэтнага ды дзейснага падыходу да развіцця творчага чытацкага пачатку. Таму і паставіў гэтую інфармацыю на першае месца — цікава! Малайчына Наталля Ефціфеева: каротка і канкрэтна.
А вось артыкул той жа спадарыні Наталлі пра гісторыю бібліятэкі-юбіляра — на чатырох аркушах "К", безумоўна, шчыра віншуе калектыў з 80-годдзем установы. Але ў нас кожная раённая кніжніца — такая ж слаўная. Для падрабязных справаздач месца хранічна не стае. А вось змест сацыяльна-культурных праектаў (іх назвы ні пра што не гавораць) варта было б расшыфраваць.