Пучынскі, У. Вынікі падведзеныя — перамаглі і тыя, хто застаўся без узнагародаў / Уладзімір Пучынскі // Краязнаўчая газета. – 2019. - № 29. – С. 1,3,5.
Пучынскі, У. Вынікі падведзеныя — перамаглі і тыя, хто застаўся без узнагародаў / Уладзімір Пучынскі // Краязнаўчая газета. – 2019. - № 29. – С. 1,3,5.
Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка стала найлепшай ў намінацыі калектыўных працаў конкурсу «Славутыя імёны маёй малой радзімы», што быў абвешчаны ГА «Беларускі фонд культуры» і рэдакцыямі газет «Звязда» і «Краязнаўная газета».
На конкурс «Славутыя імёны маей малой радзімы»
Вынікі падведзеныя — перамаглі і тыя,
хто застаўся без узнагародаў
Конкурс «Славутыя імёны маёй малой радзімы», што быў абвешчаны летась ГА «Беларускі фонд культуры» і рэдакцыямі газет «Звязда» і «Края- знаўная газета», скончыўся, гэтым летам былі падведзеныя вынікі. У склад журы ўвайшлі галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» (старшыня журы) Уладзімір Гілеп, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда», галоўны рэдактар часопіса «Нёман» (цяпер галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літа- ратура і мастацтва»; намеснік старшыні) Аляксей Чарота, намеснік старшыні ГА «БФК», пісьменнік Анатоль Бутэвіч, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Алена Мальчэўская, намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты» Ула- дзімір Пучынскі.
Напачатку - некалькі фактаў пра ўдзельнікаў. Было даслана амаль 30 разнастайных працаў - выдадзеныя і рукапісныя кнігі, артыкулы ў беларускіх газетах і часопісах, буклеты, а таксама - шэраг артыкулаў, што друкаваліся ў нашай газеце пад рубрыкай «На конкурс «Славутыя імёны маёй малой радзі- мы». Было прынятае рашэнне падзяліць прадстаўленыя працы на дзве намінацыі: аўтарскія працы і працы калектыўныя (накіраваныя на конкурс ад імя арганізацыяў і ўстановаў).
29 кастрычніка ў будынку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь арганізатары сумесна з музеем правялі ўрачыстасць узнагароджання пераможцаў.
Найлепшымі ў намінацыі калектыўных працаў сталі:
Дзітвянская сярэдняя школа з працаю «Браніслаў Круглы - майстра скрыпкі, музыкант і калекцыянер, або Лідскі Страдзівары XX стагоддзя» (аўтары - вучні 11 -га класа Рэната Пятрушчык і Вераніка Лабко, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Стасюлевіч);
Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка - краязнаўчы бібліяграфічны праект «Краязнавец з вялікай літары» (аб дырэктары музея Аляксеі Мартынаве);
Пятровіцкая сельская бібліятэка Смалявіцкага раёна і сярэдняя школа № 43 г. Мінска - даследаванне «Скарбніца Пятровіцкай зямлі».
Найлепшымі ў намінацыі аўтарскіх працаў сталі:
Таццяна Канапацкая, г. Лунінец - за серыю кніг «Лунінецкая памяць»;
Святлана Кошур, г. Карэлічы - за серыю публікацыяў у «Краязнаўчай газеце», прысвечаных знакамітым асобам Карэліччыны;
Іван Лапо, г. Клімавічы - за праект кнігі, прысвечанай ударніцы калгаса «Кастрычнік» Клімавіцкага раёна, маці сямі дзяцей - падпольшчыкаў і франтавікоў, Яфіміі Хрыстафораўне Чаркасавай.
Шэраг намінантаў калектыўных праектаў атрымалі спецыяльныя дыпломы:
Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка за праект «Ганаровыя і славутыя грамадзяне горада Гродна»;
Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава за даследаванне і яго вынікі пад назваю «Вартыя памяці людской…»;
Свірскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Мядзельскага раёна за праект «Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, дыктар беларускага радыё Сідзельнікава Т.Ф.» (матэрыялы для друку педагога школы Веры Шукела);
Іказненская бібліятэка Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Браслаўскага раёна (бібліятэкар Ірына Лясюк), «Бесстрашная стрелка» (аб піянерцы-героі Вялікай Айчыннай вайны Клаўдзіі Апалінараўне Шынкевіч).
Заахвочвальныя дыпломы атрымалі аўтары індывідуальныхпрацаў:
АляксандрСвірыд (г. Ганцавічы) за кнігу «Тропинка школьная моя»;
Аляксандр Адамковіч за кнігу «Германавічы, Зорка (Сініца), ваколіцы (да 1939 г.)» выдання Таварыства беларускай культуры ў Л ітве;
Наталля Грэчная (г. Івацэвічы) за даследаванне і публікацыю ў «Краязнаўчай газеце» матэрыялу «Спадчына адной вёскі на Івацэвіччыне»;
Марыя Слівец, Святлана Дзікун (Любанскі раён) за даследаванне і публікацыю ў «Краязнаўчай газеце» матэрыялу «Ён наша гордасць і слава»;
Тамара Круталевіч (г. Беразіно) за даследаванне і публікацыю матэрыялу «Хроніка бярэзінскіх вёсак» у «Краязнаўчай газеце»;
Францішак Жылка (Мінскі раён) за шэраг кніг, прысвечаных ураджэнцам Гродзеншчыны і Мтншчыны, падрыхтоўку да друку ўспамінаў Фэлікса Жылкі і Анатоля Шчучкі;
Уладзіслаў Ляскоўскі (г. п. Шаркаўшчына), за збор матэрыялаў, апрацоўку і падрыхтоўку да друку кнігі «Гістарычная хроніка Шаркаўшчыны і наваколля»;
Кліменцій Кожан (в. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна) за шэраг публікацыяў у нацыянальных выданнях пра ўраджэнцаў Шаркаўшчынскага раёна.
Варта адзначыць таксама, што многія ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды не за адну працу (і гэта бачна нават па вышэй пададзенай сухой статысты- цы). Прыкладам, журналістка Т. Канапацкая, пенсіянер У. Ляскоўскі, бібліятэкары Т. Круталевіч і М. Слівец назбіралі багата матэрыялаў пра дзясяткі сваіх землякоў, якія пакінулі значны след у гісторыі не толькі свайго рэгіёна, журналіст I. Лапо мае ў запасе некалькі падрыхтаваных кніг, якія чакаюць выдання. Прадпрымальнік Ф. Жылка цягам апошніх гадоў адрэстаўраваў і запусціў у м. Жодзішкі Смаргонскага раёна стары вадзяны млын, стварыў у ім Музей хлеба (першы і пакуль адзіны ў краіне), абладзіў месца сядзібы выдатнага фатографа Яна Булгака і на свае сродкі ўстапяваў памятны знак, прысвечаны творцу. Цешыць таксама, што сярод удзельнікаў ёсць моладзь, студэнты, якія даследуюць мінуўшчыну сваёй зямлі, адна з іх - Н. Грэчная. Зрэшты, пра кожнагаз намінантаў (як пра пераможцаў, так і пра тых, хто застаўся без узнагародаў) можна сказаць добрыя словы. Уласна, перамаглі ўсе, бо кожны ўдзельнік, рыхтуючы сваю працу на суд журы, больш даведаўся пра свае мясціны, пра славутыхземлякоў, а значы- ць - узбагаціўся духоўна.
Урачыстасць уганаравання пераможцаў конкурсу адбылася ў музейнай зале, прысве-чанай гісторыі асветніцтва на беларускіх землях, што надало імпрэзе сваю адметнасць; вяла яе навуковы супрацоўнік экспазіцыйнага аддзела музея Кацярына Сабадаш. На мерапрыемства завіталі і выступілі старшыня БФК Тадэуш Стружэцкі, дырэктар і галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў, сябра журы конкурсу, намеснік старшыні БФК пісьменнік Анатоль Бутэвіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Павел Сапоцька. Усе яны казалі пра значнасць вывучэння таго куточка, дзе нарадзіўся, які называюць малой радзімай, пра неабходнасць ведаць адметнасці свайго рэгіёна. Дзяліліся выступоўцы і згадкамі пра свае родныя мясціны - Пастаўшчыну, Мастоўшчыну, Нясвіжчыну, Маладзечаншчыну.
Пасля словаў вітання пачалося ўзнагароджанне. Пераможцы атрымалі Дыпломы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Дыпломы арганізатараў конкурсу, а таксама кнігі - выданні фонду культуры, Выдавецкага дома «Звязда», гістарычнага музея, пяцітомнік Святланы Алексіевіч (творы ў перакладзе на беларускую мову). Ахвочыя змаглі выказаць словы ўдзячнасці за конкурс, падзяліцца ўражаннямі ад удзелу, распавесці пра свае знаходкі апошніх месяцаў. Са сваёй групаю падтрымкі прыехала Т. Канапацкая. Таццяна Васільеўна коратка прадставіла кожнага, патлумачыла, чаму вырашыла запрасіць на мерапрыемства. Лунінецкі «дэсант» прыехаў не з пустымі рукамі: гасцінным гаспадарам уручылі каравай, кнігі, а ў музей быў перададзены сцяг першых нацыянальных «Дажынак», што праходзіў у Століне.
Некаторыя прысутныя прама з месца задавалі пытанне: «А ці будзе працяг конкурсу?» Значыць, спаборніцтва атрымалася!
Тадэуш Іванавіч падсумаваў сустрэчу гэтак:
- Конкурс скончаны. Але мы прыдумаем нешта новае. Відаць, тэта будзе конкурс з большым ухілам у краязнаўства: Тым больш, у планах культуры правесці ў лютым 2020 года сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Першы нацыянальны краязнаўчы форум. Запрашаем кожнага на яго, а ўжо цяпер можаце дзяліцца сваімі ідэямі і прапановамі, што пад час яго павінна адбыцца. Мы заплануем новыя праекты.
Уладзімір Пучынскі.