Работа для людзей з гарачым сэрцам
Бялоў, Д. Работа для людзей з гарачым сэрцам / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. – 2020. – 19 лютага. – С. 3.
На пашыраным савеце аддзела культуры райвыканкама аб рабоце бібліятэчнай сістэмы расказалі галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана Курачук і бібліятэкар Залескай публічнай бібліятэкі Ірына Пакалюк.
• НА КУЛЬТУРНАИ ХВАЛІ
Работа для людзей з гарачым сэрцам
Яны працуюць, калі мы адпачываем, і напаўняюць наша жыццё сапраўдным мастацтвам. Рэаліі і перспектывы развіцця культурнай галіны Кобрыншчыны знайшлі свой разгляд на пашыраным савеце аддзела культуры райвыканкама, які 12 лютага прайшоў на базе Палаца культуры. У рабоце прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык.
Як адзначыла начальнік аддзела культуры райвыканкама Надзея Жук, сёння ў культурнай сферы Кобрыншчыны працуюць сапраўдныя энтузіясты, якія не шкадуюць сіл для таго, каб зрабіць жыццё кабрынчан насычаным і цікавым. Па працы і вынікі - у мінулым годзе аддзел культуры Кобрынскага райвыканкама ў чарговы раз стаў лепшым у вобласці. Сапраўдным культурным аазісам застаюцца бібліятэкі, якія заваёўваюць узнагароды рэспубліканскага ўзроўню, штогод павышаюць свой інфармацыйны патэнцыял у інтэрнэце і сацыяльных сетках, праводзяць культурна-масавыя мерапрыемствы і радуюць кабрынчан новымі яркімі праектамі. Вялікі ўклад у развіццё кабрынчан уносяць установы Кобрынскай раённай клубнай сістэмы, якая аб'ядноўвае 30 аб'ектаў, і Палац культуры. Сёння ў гэтых установах працуюць 282 клубныя фарміраванні з 2956 удзельнікамі, у тым ліку 27 народных і ўзорных аматарскіх калектываў, якія з году ў год ра¬дуюць нас новымі дасягненнямі. У той самы час адзначаецца
некаторае зніжэнне актыўнасці па папулярызацыі беларускай культуры за мяжой.
Аб рабоце бібліятэчнай сістэмы расказалі галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана Курачук і бібліятэкар Залескай публічнай бібліятэкі Ірына Пакалюк. Вялікую зацікаўленасць выклікала інфармацыя аб праектнай дзейнасці, у тым ліку аб краязнаўчым бібліяграфічным праекце Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі «Славутыя імёны маёй малой радзімы», прысвечаным нашым знакамітым землякам, якія дасягнулі поспехаў далёка за межамі Кобрыншчыны.
3 работай Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава прысутных пазнаёміла яго дырэктар Алена Бабенка. Яна адзначыла, што за мінулы год у музеі было праведзена ў тым ліку 511 экскурсій, 43 музейныя заняткі, 15 масавых мерапрыемстваў, дзейнічала 14 выстаў. Музей актыўна ўдзельнічае ў навуковай дзейнасці. Так, пры падтрымцы райвыканкама арганізавана канферэнцыя «Мартынаўскія чытанні» ў верасні 2019 года. Актыўнае супрацоўніцтва вядзецца з Расійскай Федэрацыяй - сярод іншага, музей удзельнічае ў міжнародным праекце па выданні серыі кніг «Рускі ваенны касцюм».
Радуе, што папулярызацыяй гістарычнай спадчыны і сучас- насці Кобрыншчыны займаюцца не толькі ўстановы культуры, але і энтузіясты. Вялікую цікавасць выклікала выступленне настаўніка матэматыкі СШ №6 г. Кобрына Віктара Лагвіновіча. Ён прэзентаваў праграмную платформу і створаны на яе базе інтэрнэт-праект «Пазнай Кобрын», прызваны паказаць шырокаму колу гледачоў усю прывабнасць малых гарадоў, захаваць гісторыка-культурную спадчыну нашай малой радзімы і павысіць інтарэс турыстаў да Кобрыншчыны.
Вынікі пасяджэння падвёў Валянцін Трубчык. Ён падкрэсліў, што ўзровень культуры насельніцтва пастаянна расце, ў гэтым заслуга менавіта работнікаў культурнай галіны.
Пад урачыстыя апладысменты Валянцін Трубчык і Надзея Жук уручылі граматы райвыканкама і аддзела культуры лепшым работнікам.
Дзмітрый БЯЛОЎ.