Завецца спадчына мая ўсяго старонкай роднаю...
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Завецца спадчына мая ўсяго старонкай роднаю...

PDF Печать E-mail

Бакун, А. Завецца спадчына мая ўсяго старонкай роднаю... / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. – 2020. – 13 чэрвеня (№ 45). – С. 4.

Супрацоўнік Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Ефціфеева – пераможца віктарыны «Ведай сваю спадчыну», якую арганізаваў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава сумесна з рздакцыяй газеты «Кобрынскі веснік».


Завецца спадчына мая ўсяго старонкай роднаю...

У Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава 5 чэрвеня адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў віктарыны «Ведай сваю спадчыну», якую супрацоўнікі музея арганізавалі сумесна з рздакцыяй газеты «Кобрынскі веснік».
Пытанні віктарыны нездарма датычыліся асаблівасцяў абраду вяселля і адзення свахі з вёсак Павіцце і Лелікава Кобрынскага раёна - у 2018 годзе элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя вырабу і выкарыстання ўбрання лелікаўскай свахі» быў унесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У этнаграфічнай экспазіцыі «Народны касцюм - жывая традыцыя», размешчанай у выставачнай зале музея, касцюму лелікаўскай свахі адводзіцца асобнае месца. Наведвальнікі выставы могуць ацаніць яго ўнікальнасць і індывідуальнасць, - адзначыла старшы навуковы супрацоўнік Лілія Кірылюк. - Прыемна, што кабрынчане прынялі актыўны ўдзел у конкурсе. Гэта ў чарговы раз даказвае, што яны неабыякава ставяцца да свайго мінулага.
Правільныя адказы на ўсе пытанні пашчасціла даць супрацоўніку Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталлі Ефціфеевай. Сярод пераможцаў таксама Арцём Брышцен, Надзея Гугнюк і работнікі Лелікаўскай СШ імя Ул. Шапецюка - Таццяна Сакадын, Наталля Шынкарук, Юлія Вазнюк.
- Мала ведаць сваю гісторыю, трэба захоўваць яе для сваіх нашчадкаў. Духоўная спадчына - гэта наша душа, тое, што сфарміравала нас як нацыю. Нечакана і вельмі прыемна мне было ўбачыць у выставачнай зале музея сярод фотаздымкаў у нацыянальным адзенні сваю маці. Дарэчы, гэта яна нам прывіла любоў да малой радзімы і яе традыцый, - заўважыла Надзея Гугнюк.


Алена БАКУН.

Яндекс.Метрика