«СІТОМА»: час змяняецца – якасць застаецца
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

«СІТОМА»: час змяняецца – якасць застаецца

PDF Печать E-mail

«СІТОМА»: час змяняецца – якасць застаецца : бібліяграфічны паказальнік да 60-годдзя з часу заснавання ААТ ««Кобрынскі інструментальны завод «СІТОМА» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. Святлана Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – 36 с. - (З гісторыі прадпрыемстваў горада).

1
Бібліяграфічны паказальнік выдадзены да 60-годдзя з часу заснавання ААТ «Кобрынскі інструментальны завод «СІТОМА». Гэта трэцяе выданне з серыі «З гісторыі прадпрыемстваў горада».
Завод заснаваны ў 1960 годзе і на працягу дзесяцігоддзяў спецыялізуецца на выпуску слясарна-мантажнай прылады. Змяняліся шыльды прадпрыемства і яго структура, але нязменным заставаўся асноўны кірунак вытворчасці – інструментальны. Сёння завод вырабляе больш за 140 найменняў ручной прылады, прызначанай для абслугоўвання любых тыпаў транспарту і абсталявання, дзясяткі мадыфікацый набораў, якія неабходны як у прамысловасці, так і ў быту.
Бібліяграфічны паказальнік мае наступную структуру:
Ад складальніка;
Гісторыка-эканамічны нарыс;
Спіс крыніц;
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Бібліяграфічны паказальнік прадстаўляе каля 200 крыніц. Уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1970 года. Творы друку згрупаваны па відах: кнігі, брашуры, главы, раздзелы з кніг, энцыклапедычныя артыкулы; часопісныя і газетныя артыкулы; найбольш стабільныя электронныя рэсурсы. Кнігі размешчаны ў алфавіце аўтараў, назваў кніг, артыкулы – па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў.
Выдадзены ў Год малой радзімы, паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, эканомікай, культурай.

Вложения:
Скачать этот файл (2020 СІТОМА.pdf)2020 СІТОМА.pdf1618 Kb
Яндекс.Метрика