У выхадныя, бывае, чарга стаіць
Яскевіч, С. У выхадныя, бывае, чарга стаіць / Святлана Яскевіч // Звязда. - 2020. – 4 верасня. - С. 15.
З развіццём гаджэтаў Дзівінская бібліятэка не страціла сваіх чытачоў і па-ранейшаму запатрабаваная.
У выхадныя, бывае, чарга стаіць
…
Месца сустрэчы творчых людзей
У Дзівіне Кобрынскага раёна бібліятэка размешчана ў цэнтры вёскі, у Доме культуры. У актыве пазначана 750 чытачоў. Загадчыца Людміла Свідуновіч гаворыць, што кожны месяц у чытальнай зале ладзіцца нейкае мерапрыемства. Тут здаўна прывячаюць творчых людзей, якімі багаты Дзівін. На вечарынах выступаюць мясцовыя паэты і пісьменнікі. Такія, напрыклад, як Надзея Момлік, Надзея Самасюк, Ірына Жук. Народны майстар Юлія Піваварава дае майстар-класы па саломапляценні, фотамастацтве, чытае свае творы. А вясковыя пенсіянеры з задавальненнем ходзяць на вечары-сустрэчы, якія бібліятэкары ладзяць разам з цэнтрам тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва, туды запрашаюць псіхолага, урача, іншых спецыялістаў.
— Але ж галоўная наша работа — стасункі з чытачом і кнігай, — расказвае Людміла Андрэеўна. — У выхадныя, бывае, чарга стаіць на афармленне фармуляраў. Да нас ідуць людзі самых розных узростаў: ад школьнікаў да пенсіянераў. Дзеці чытаюць па школьнай праграме. У старэйшых наведвальнікаў попытам карыстаюцца жаночы раман, прыгодніцкая літаратура, дэтэктывы. Прыемна, што многія чытачы апошнім часам звяртаюцца да класікі. Гэта знак таго, што бібліятэка будзе і ў далейшым запатрабаваная.
Святлана ЯСКЕВІЧ. Пружанскі, Кобрынскі раёны.