У скарбонку ўзнагарод
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

У скарбонку ўзнагарод

PDF Печать E-mail

Курачук, С. У скарбонку ўзнагарод / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2020. – 21 кастрычніка. – С. 8.

Кобрынская бібліятэка - у ліку пераможцаў абласнога конкурсу па стварэнні віртуальных праектаў краязнаўчай тэматыкі.


У скарбонку ўзнагарод

Скарбонка ўзнагарод за краязнаўчую работу, шматаспектную даследчую дзейнасць Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі папоўнілася яшчэ адным дыпломам. Установа - у ліку пераможцаў абласнога конкурсу па стварэнні віртуальных праектаў краязнаўчай тэматыкі.

Сёння адна са стратэгічных задач публічных бібліятэк - адпавядаць патрабаванням і запытам спажыўцоў інфармацыі, якія жадаюць і гатовыя працаваць з рэсурсамі бібліятэкі ў аддаленым рэжыме. Для вырашэння гэтай задачы ў публічных бібліятэках Брэсцкай вобласці з красавіка па жнівень бягучага года праводзіўся абласны конкурс па стварэнні віртуальных праектаў краязнаўчай тэматыкі. Арганізатарамі конкурсу выступілі аблвыканкам, упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, установа культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага». Конкурс праводзіўся з мэтай стварэння і прасоўвання лепшых інавацыйных электронных краязнаўчых праектаў публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці. а асноўнымі задачамі з’яўлялася распаўсюджванне краязнаўчых ведаў сярод розных катэгорый насельніцтва на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій, а таксама павышэнне якасці і забеспячэнне даступнасці інфармацыйных прадуктаў па краязнаўстве.
Кобрынскай бібліятэкай на конкурс быў прадстаўлены біябібліяграфічны асветніцкі праект, прысвечаны асобам, якія ў розныя часы ў розных сферах уславілі сваю малую радзіму, - база даных «Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю». Праект, які адлюстроўвае біяграфічныя, фактаграфічныя, бібліяграфічныя, паўнатэкставыя, мультымедыйныя звесткі аб асобах, удастоеных звання «Ганаровы грамадзянін», уключае 800 дакументаў. Гэта паўнатэкставыя версіі кніг, артыкулы з кніг, зборнікаў, перыядычных выданняў, нарматыўныя акты, архіўныя дакументы, фатаграфіі; спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Аператыўны разнапланавы пошук інфармацыі, яе структураванасць, кампактнае захоўванне, лёгкасць капіравання, камфорт працы - усё гэта характэрна для краязнаўчага інфармацыйнага рэсурса. Прадугледжана магчымасць пошуку інфармацыі па ключавых словах, прозвішчах і імёнах, адміністрацыйна-тэрытарыяльным і геаграфічным адзінкам, а таксама па прадметных рубрыках.
Праект даступны па адрасе base.krcls.by і размешчаны на сайце Кобрынскай РЦБС. У хуткім часе ён будзе прадстаўлены на сайце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (субдамен «Краязнаўства Берасцейшчыны»). У ліку лепшых конкурсных матэрыялаў праект плануецца для размяшчэння на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (рэсурс «Беларусь в информационном пространстве»).

Святлана КУРАЧУК,
галоўны бібліёграф
аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Яндекс.Метрика