ВООКfасе-чэлендж у Кобрыне
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

ВООКfасе-чэлендж у Кобрыне

PDF Печать E-mail

Ефціфеева, Н. ВООКfасе-чэлендж у Кобрыне / Наталля Ефціфеева //ЛіМ. – 2020. – 23 кастрычніка (№ 40). – С. 3.

Незвычайную акцыю правялі ў верасні супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

ВООКfасе-чэлендж
у Кобрыне

Незвычайную акцыю правялі ў верасні супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. ВООКfасе-чэлендж прайшоў на старонках установы ў сацыяльных сетках.
Каб звярнуць увагу карыстальнікаў інтэрнэту да кнігі, чытання і бібліятэкі, на працягу месяца ў сеціве змяшчаліся здымкі, дзе кніжныя вокладкі сумяшчаліся з тварам мадэляў, у якасці якіх выступілі як самі бібліятэкары, так і чытачы.
— Хацелася зрабіць нешта незвычайнае ў сваё прафесійнае свята, — дзеліцца сакрэтамі ідэі загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі кніжніцы Юлія Пракапук. — Мы кожны год ладзім штосьці новае для чытачоў, асабліва ў верасні, калі праходзіць тыдзень рэкламы бібліятэкі.
Сапраўды, атрымалася неардынарная акцыя. Прычым усе «мадэлі» з запалам падбіралі кніжкі, з якімі хацелі б сфатаграфавацца. Не менш цікавым было потым вызначыць, хто насамрэч хаваецца за вокладкай.

Наталля ЕФЦІФЕЕВА

Яндекс.Метрика